Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Адзначаем Дзень роднай мовы

Опубликовано: 21.02.2020

sm_full.aspx.jpg

З мэтай захавання мовы як культурнай спадчыны беларускага народа штогод 21 лютага ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

У межах свята праводзяцца тэматычныя выхаваўчыя гадзіны, канферэнцыі, семінары, літаратурныя гасцёўні, тыдні беларускай мовы, конкурсы, творчыя сустрэчы з дзеячамі мастацтва, навукоўцамі, пісьменнікамі. (”Знаўцы беларускай мовы“, ”Мая Беларусь“, ”Любімыя вершы на роднай мове“, ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!“, ”Спяваем песні Беларусі“, ”Край родны і сэрцу дарагі“, ”Музычная спадчына Беларусі“, ”Каб мова беларуская гучала“, ”Зямля з блакітнымі вачыма“, ”З беларускай казкай сябруем – мову родную шануем“, ”Гучы, маё роднае слова!“, ”Наша хата мовай багата“, ”Каб хвалі сапраўднай паэзіі лёгка ў душы плылі…“ і інш.).

Арганізуюцца кніжныя выставы, прысвечаныя творчасці беларускіх пісьменнікаў, выпускаюцца насценныя газеты, праводзяцца прэзентацыі новых мастацкіх твораў, (”Мову родную вучу“, ”Мова – аснова духоўнага жыцця народа“, ”Свядомасць наша будуецца сродкамі мовы“, ”Мова народа – яго святыня“, ”Любіце, ведайце і шануйце родную мову!“, ”Які ж гэта цуд–беларуская мова!“ і інш.), працуюць віртуальныя музеі, этнаграфічныя пакоі, міні-музеі, куткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе вучнямі праводзяцца экскурсіі на беларускай мове.

На сайтах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі размяшчаецца інфармацыя па пытаннях развіцця беларускай мовы і літаратуры, цікавыя звесткі пра жыццё і творчасць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, іншых вядомых людзей Беларусі.

Пресс-центр Министерства образования.
Вернуться к списку новостей