Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Спрыяць далейшаму творчаму росту

Опубликовано: 24.04.2019


IMG_5596.jpg

У Рэспубліканскім цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці адкрыўся ХVI Рэспубліканскі злёт юных вынаходнікаў і рацыяналізатараў. Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў”.
  На ганаровым адкрыцці спаборніцтва з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся начальнік галоўнага упраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Э.В.Тамільчык.
  Нагадваючы багатую гісторыю рэспубліканскага злёта, якая доўжыцца ўжо 30 гадоў, можна сцвярджаць, што гэтае мерапрыемства накіравана на развіццё навучэнскай творчасці, на актыўнасць нашай моладзі і прыносіць добры плён, адзначыў Э.В.Тамільчык.
За гэтыя гады тысячы і тысячы юных вынаходнікаў і рацыяналізатараў прадставілі на злёце свае творчыя ідэі, рацыянаналізатарскія прапановы, многія з якіх былі ўкаранёны ў вучэбную дзейнасць альбо ў вытворчасць. Толькі за гэты перыяд, які папярэднічаў сёлетняму злёту, ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі  было пададзена больш за 2 тысячы інавацыйных ідэй.У рэгіянальных этапах спаборніцтва прынялі ўдзел каля 200 навучальных устаноў. Удзельнікамі сталі звыш 25 тысяч навучэнцаў і 600 педагагічных работнікаў.На заключны этап злёта прыехалі больш за 100 навучэнцаў і педагагічных работнікаў, якія перамаглі на папярэдніх этапах. Мяркуючы па гэтых лічбах, вынаходніцтва і рацыяналізватарства расце і прымнажаецца, падкрэсліў Э.В.Тамільчык.
У сістэме адукацыі нашай краіны творчасць была і ёсць неад’емнай часткай вучэбна-выхаваўчага працэса. Актыўная творчая дзейнасць станоўча ўплывае на кругагляд навучэнцаў, стымулюе іх даследчы пошук, удасканальвае прафесійнае майстэрства. Творчая моладзь развівае свае вынаходніцкія і рацыяналізатарскія навыкі  ў далейшым працоўным жыцці, займаецца наватарствам, што дапамагае маладым людзям паспяхова адаптавацца ва ўмовах вытворчасці.
У сёлетнім злёце навучэнцы прымаюць удзел у такіх конкурсах, як “Эканомія энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў”, “Лепшы тэхнічны сродак навучання”, “Лепшая экспазіцыя выстаўкі “Вынаходніцтва і рацыяналізатарства ва ўстановах адукацыі”, “Свет адкрыццяў”, дзе прадстаўлены вырабы для такіх галін, як машынабудаванне, прыборабудаванне, электроніка і сувязь, будаўніцтва, транспарт, сельская гаспадарка.  
--У гэтым годзе злёт мае асаблівую значнасць, таму што праводзіцца ў год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, --паведаміў Э.В.Тамільчык.—Безумоўна, гэтае мерапрыемства апраўдае сваё назначэнне і будзе спрыяць далейшаму творчаму росту навучэнцаў, удасканаленню вынаходніцтва і рацыяналізатарства.

Пресс-центр Министерства образования.
Вернуться к списку новостей