Государственный герб Республики Беларусь

Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

конференция-логотип.png  

C 27 па 28 кастрычніка 2016 года ў г. Мінску праходзіла Міжнародная канферэнцыя «Інклюзіўныя працэсы ў адукацыі».

конференция-1.jpg

Інклюзіўная адукацыя з'яўляецца адным з вядучых ператварэнняў апошніх дзесяцігоддзяў у сусветнай адукацыйнайпрасторы. Рэспубліка Беларусь рухаецца ў рэчышчы гэтых ператварэнняў. 

Намеснік міністра адукацыі Беларусі Раіса Сідарэнка на Міжнароднай канферэнцыі "Інклюзіўныя працэсы ў адукацыі" заявіла: «У Беларусі шмат што зроблена па прасоўванні інклюзіўнай адукацыі».

конференция-2.jpg

Па яе словах, за апошнія гады намі зроблен шэраг крокаў па прасоўванні інклюзіўнай адукацыі, распрацавана і зацверджана канцэпцыя развіцця інклюзіўнай адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, выконваецца план імпрэз на 2016-2020 гады. Намміністра падкрэсліла, што інклюзіўная адукацыя разглядаецца не толькі як адукацыя асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, але і як забеспячэнне аднолькавых магчымасцяў атрымання адукацыі навучэнцаў з рознымі адукацыйнымі патрэбамі.

З 2014/2015 навучальнага года ў Беларусі рэалізуецца праект па апрабацыі мадэлі інклюзіўнай адукацыі ва ўстанове адукацыі. У ім было задзейнічана 8 школ. У 2016/2017 годзе па эксперыментальным праекце працуюць ужо 20 інклюзіўных класаў. Узрастае колькасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх створана адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе. Калі ў 2014 годзе такіх устаноў было 280, то ў 2015-м – 951. Намеснік міністра дадала, што гэта першая міжнародная канферэнцыя, прысвечаная інклюзіўным працэсам, якая праходзіць у Беларусі.

«У краіне шмат зроблена і па безбар’ерным асяроддзі, і па інтэграцыі дзяцей з рознымі патрэбамі ў агульную сістэму адукацыі, але канкрэтная размова з удзелам не толькі Беларусі, але і прадстаўнікоў іншых краін праводзіцца ўпершыню», – адзначыла Раіса Сідарэнка.

конференция-3.jpg

Пра тое, якія нарматыўныя акты рэгулююць развіццё інклюзіўнай адукацыі ў іншых краінах, распавяла рэгіянальны саветнік па пытаннях інклюзіўнай адукацыі Рэгіянальнага бюро ЮНІСЕФ Сярэдняй і Усходняй Еўропы, краін СНД і Сярэдняй Азіі Нора Шабані.

конференция-4.jpg

Ад імя Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) усіх удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай інклюзіўным працэсам у адукацыі, павітаў прадстаўнік ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь доктар Рашэд Мустафа Сарвар.

конференция-5.jpg

Ён падкрэсліў, што «для таго, каб инклюзіўная адукацыя запрацавала, мы павінны будзем змяніць стаўленне грамадства – а часам і сваё стаўленне – да дзяцей з інваліднасцю. Мы не можам адмаўляць, што стыгма ў дачыненні да  такіх дзяцей, на жаль, да гэтага часу існуе ». Пры гэтым ён лічыць, што магчымасць выкарыстаць гэты патэнцыял павінна быць у кожнага – і ў звычайнага дзіцяці, і ў «незвычайнага». «У гэтым я бачу задачу не толькі сістэмы адукацыі, але і ЮНІСЕФ і ўсяго грамадства. Пакуль, да майго жалю, у Беларусі ў дачыненні да інваліднасці і інвалідащ пераважае медыцынскі падыход, а патрэбны – сацыяльны. Усім нам – педагогам, бацькам, грамадству – патрэбна быць гатовымі цалкам прыняць іх у нашы класы», – адзначыў Рашэд Мустафа Сарвар.

Начальнік аддзела спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Антаніна Змушко распавяла пра тое, што дзеці, якія знаходзяцца на ўліку ў банку даных аб дзецях з АПФР ў нашай краіне, амаль стопрацэнтна ахоплены карэкцыйна-педагагічнай дапамогай і спецыяльнай адукацыяй.

конференция-6.jpg

Паводле яе слоў, большасць дзяцей з АПФР маюць парушэнні гаворкі. Некалькі гадоў запар у краіне рэалізуецца рэспубліканскі эксперыментальны праект па апрабацыі мадэлі інклюзіўнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. У ім удзельнічаюць 8 устаноў, дзе створана 14 інклюзіўных (у поўным сэнсе гэтага слова) класаў.

На працягу некалькіх апошніх гадоў быў рэалізаваны рэспубліканскі праект па апрабацыі мадэлі рэсурснага цэнтра ва ўстанове спецыяльнай адукацыі. Гэтыя ўстановы таксама ўносяць важкі ўклад у развіццё інклюзіўных працэсаў.

«Мы думаем, што інклюзіўнай адукацыі ў нашай краіне быць. Да 2020 года плануем каля 80% дзяцей з АПФР ахапіць інклюзіўным формамі атрымання адукацыі. Але пакінем і альтэрнатыву для дзяцей з абмежаваннямі, у якіх застанецца магчымасць атрымліваць адукацыю ў спецыяльнай школе», – адзначыла Антаніна Змушко.

Праграма двухдзённай канферэнцыі прадугледжвала выступленні міжнародных экспертаў у галіне распаўсюджвання ідэй інклюзіі, навукоўцаў, якія займаюцца распрацоўкай праблем інклюзіўнай адукацыі, спецыялістаў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку педагагічных кадраў інклюзіўнай сферы, педагогаў-практыкаў, якія рэалізуюць тэхналогіі інклюзіўнай адукацыі, а таксама іншых спецыялістаў, якія цікавяцца дадзенай праблемай.

конференция-7.jpg

Удзельнікі абмеркавалі шырокі спектр напрамкаў, якія раскрываюць шматграннасць інклюзіўных працэсаў у адукацыі. У цэнтры ўвагі – палітыка ў галіне інклюзіўнай адукацыі, практыка такой адукацыі, фарміраванне інклюзіўнай культуры.

Бясспрэчны факт: інклюзіўная адукацыя з’яўляецца адным з вядучых пераўтварэнняў апошніх дзесяцігоддзяў у сусветнай адукацыйнай прасторы. Беларусь рухаецца ў рэчышчы гэтых пераўтварэнняў. У прыватнасці, у 2015 годзе краіна падпісала Канвенцыю аб правах інвалідаў. Міністэрства адукацыі распрацавала Канцэпцыю развіцця інклюзіўнай адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і План мерапрыемстваў на 2016-2020 гады па яе рэалізацыі. Уносяцца адпаведныя змены ў Кодэкс аб адукацыі, праводзяцца навуковыя і эксперыментальныя даследаванні, накіраваныя на развіццё інклюзіўных працэсаў у адукацыі.

конференция-8.jpg

Асноўнае праблемнае поле канферэнцыі – палітыка ў галіне інклюзіўнай адукацыі (канцэптуальныя асновы развіцця, інклюзіўная адукацыя праз прызму Канвенцыі аб правах інвалідаў і г.д.), практыка інклюзіўнай адукацыі (практыка работы інклюзіўных устаноў адукацыі ў Беларусі і за мяжой, адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе і іншыя асаблівасці інклюзіўнай адукацыі розных катэгорый асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і інш.), фарміраванне інклюзіўнай культуры (гатоўнасць педагога да рэалізацыі інклюзіўнай адукацыі, прафесійныя кампетэнцыі і асабістыя якасці педагога інклюзіўнай адукацыі і інш.).

конференция-9.jpg

У рамках пленарнага пасяджэння ўдзельнікі змаглі наведаць выставу навукова-педагагічнага вопыту, азнаёміцца з напрацоўкамі Беларусі ў сферы спецыяльнай адукацыі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі спецыялісты Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Нацыянальнага інстытута адукацыі, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі і Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ).

Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2016 № 669 «Аб правядзенні Міжнароднай канферэнцыі “Інклюзіўныя працэсы ў адукацыі”»
Інфармацыйны ліст «Міжнародная канферэнцыя “Інклюзіўныя працэсы ў адукацыі”»
INFORMATION LETTER