Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Першы намеснік Міністра адукацыі

СТАРОВОЙТОВА Ирина .Анатольевна.jpg

СТАРАВОЙТАВА Ірына Анатольеўна нарадзілася ў горадзе Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая – скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.А. Куляшова,  аспірантуру дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі». Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
Працавала настаўнікам біялогіі сярэдняй школы № 31 г. Магілёва, выкладчыкам прыродазнаўчага цыкла Магілёўскага педагагічнага каледжа, загадчыкам кафедрай дашкольнай і пачатковай адукацыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі г. Магілёва, старшым выкладчыкам кафедры педагогікі і пачатковага навучання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова,  загадчыкам кафедрай дашкольнай і пачатковай адукацыі Інстытута развіцця адукацыі г. Магілёва, рэктарам установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”. У 2016 годзе абраная ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
З 2016 па 2018 гг. яўлялася Старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю.
У чэрвені 2018 г. прызначана на пасаду першага намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Кампетэнцыя: забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы вышэйшай, паслявузаўскай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых у частцы кампетэнцыі міністэрства; аналізуе стан і прагназуе развіццё сістэмы вышэйшай, паслявузаўскай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых з улікам сусветных адукацыйных тэндэнцый; кіруе распрацоўкай праектаў нарматыўных прававых актаў, дзяржаўных праграм развіцця вышэйшай, паслявузаўскай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых; ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, устаноў паслядыпломнай адукацыі, незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці і формы уласнасці (акрамя дзяржаўнай установы адукацыі "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі"); каардынуе рэалізацыю дзяржаўнай навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі ў сферы адукацыі, пытанні развіцця міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва; ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй і развіццём навуковых даследаванняў ва ўстановах вышэйшай адукацыі, падпарадкаваных міністэрству; ажыццяўляе кантроль за працэсам падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў сістэме Міністэрства адукацыі; ажыццяўляе каардынацыю эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і паслявузаўскай адукацыі; каардынуе дзейнасць па распрацоўцы і прыняцці адукацыйных стандартаў, вучэбных планаў і вучэбных праграм, падрыхтоўцы і выданню падручнікаў, навучальных дапаможнікаў і іншых вучэбных выданняў для рэалізацыі адукацыйных праграм вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых; арганізуе працу з рэзервам кіруючых кадраў апарату міністэрства, падпарадкаваных арганізацый; забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы адораных студэнтаў і навучэнцаў на узроўнях прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; забяспечвае каардынацыю работы па прафілактыцы і папярэджанні карупцыі ў сферы адукацыі; ажыццяўляе кантроль за выкананнем актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных і галіновых праграм, а таксама забяспечвае іх рэалізацыю па курыруемых напрамках працы ў рамках сваёй кампетэнцыі; заключае і падпісвае дагаворы (кантракты), акты здачы-прыёмкі выкананых работ з боку Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з выканаўцамі на выкананне работ і паслуг, звязаных з навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасцю, што фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (у тым ліку інавацыйнага фонду Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь) на падставе даверанасці; заключае і падпісвае дагаворы куплі-продажу (пастаўкі), мены, падраду, арэнды, перавозкі, тэхнічнага абслугоўвання, платнага аказання паслуг, страхавання, на выкананне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і тэхналагічных работ, іншыя выплатныя дагаворы, дагаворы бязвыплатнага карыстання маёмасцю, дарэння, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, іншыя бязвыплатныя дагаворы на падставе даверанасці; падпісвае банкаўскія, разлікова-касавыя дакументы, звязаныя з заключэннем і выкананнем вышэйзгаданых дагавораў (кантрактаў) і іншыя банкаўскія і фінансавыя дакументы па напрамках дзейнасці міністэрства; падпісвае пасведчанне аб прызнанні дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўстанаўленні яго эквівалентнасці з дакументам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб; прадстаўляе інтарэсы міністэрства ў дзяржаўных органах і арганізацыях; каардынуе дзейнасць па падрыхтоўцы і выданню часопісаў "Адукацыя i выхаванне", "Вышэйшая школа", "Прафесійная адукацыя"; арганізуе, каардынуе i кантралюе дзейнасць структурных падраздзяленняў апарата міністэрства: Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі; упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці; каардынуе i кантралюе дзейнасць устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, падпарадкаваных міністэрству; дзяржаўнай установы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы", установы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі", установы "Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь", рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне".
Тэл.: (017) 200-99-09
Факс: (017) 200-84-83