Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь

РУДЫЙ Сергей Валентинович

РУДЫ Сяргей Валянцінавіч нарадзіўся 19 мая 1962 года ў п. г. т. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Сумскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча імя М. В. Фрунзэ, Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М. І. Калініна.
Праходзіў службу на пасадах камандзіра батарэі, супрацьтанкавай і аўтамабільнай брыгад, начальніка дзяржаўнай установы «Галоўнае ўпраўленне будаўніцтва і эксплуатацыі Узброеных Сіл», намесніка начальніка тылу Узброеных Сіл па будаўніцтве і раскватараванні войскаў Міністэрства абароны. Складаўся ў рэзерве кіруючых кадраў.
Мае дзяржаўныя ўзнагароды, медалі «За бездакорную службу» і і ІІ ступені, медаль "За працоўныя заслугі".
З 18 чэрвеня 2012 года – намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Кампетэнцыя: кіруе наступнымі напрамкамі дзейнасці міністэрства:

забеспячэнне дзяржаўнага рэгулявання па пытаннях эканомікі адукацыі, сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны, фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстаноў і арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі, фінансаванне галіны адукацыі, а таксама стварэнне ўмоў для развіцця ўстаноў усіх форм уласнасці, якія ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць;
ажыццяўленне метадалагічнага кіраўніцтва бухгалтарскім улікам і справаздачнасцю ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць віды эканамічнай дзейнасці ў сферах, у якіх міністэрства ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне, прыняцце па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь нарматыўных прававых актаў, якія ўстанаўліваюць асаблівасці бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ў такіх арганізацыях;
арганізацыя работы па планаванні і выкарыстанні бюджэтных сродкаў, што выдзяляюцца на функцыянаванне падпарадкаваных арганізацый і рэалізацыю іншых функцый, ускладзеных на міністэрства, а таксама сродкаў, атрыманых ад дзейнасці, якая прыносіць даходы дзейнасці падпарадкаваных арганізацый;
забеспячэнне каардынацыі работы па прафілактыцы і папярэджанні карупцыі;
арганізацыя выканання патрабаванняў па абароне інфармацыі ў міністэрстве, адміністрацыйных працэдур;
арганізацыя работы па распрацоўцы камерцыйнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Міністэрству, бізнес-планаў развіцця і прагнозаў развіцця;
арганізацыя работы па давядзенню планавых заданняў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі арганізацыям сістэмы адукацыі ў адпаведнасці з кампетэнцыяй міністэрства, паказчыкаў дзейнасці дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў і гаспадарчых таварыстваў з доляй дзяржавы, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні міністэрства і кантроль за іх выкананнем;
арганізацыя работы па выпрацоўцы асноўных напрамкаў у галіне арганізацыі і аплаты працы работнікаў галіны, стыпендыяльнага забеспячэння навучэнцаў, цэнаўтварэння, падаткаабкладання;
ажыццяўленне кантролю за эканамічным станам і плацежаздольнасцю камерцыйных арганізацый, падпарадкаваных міністэрству;
забеспячэнне распрацоўкі і рэалізацыі мер па ўдасканаленні механізмаў фінансавання ўстаноў адукацыі, распрацоўка і ўкараненне новых сістэм аплаты працы работнікаў галіны;
вызначэнне асаблівасцяў складу выдаткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі на платнай аснове ў дзяржаўных установах адукацыi;
ажыццяўленне аналізу стану і прагназавання развіцця матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ўстаноў адукацыі з улікам сусветных тэндэнцый;
кіраўніцтва распрацоўкай праектаў нарматыўных прававых актаў, дзяржаўных праграм у сферы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ўстаноў адукацыі, нясе персанальную адказнасць за іх выкананне;
арганізацыя ў межах, устаноўленых заканадаўствам, валодання, карыстання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, якая знаходзіцца на балансе міністэрства і падпарадкаваных арганізацый;
ўзгадненне здачы ў арэнду (субарэнду), прадастаўленне ў бязвыплатнае карыстанне маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь;
узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі па пытаннях выпуску сродкаў навучання і навучальнага абсталявання для ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі;
ажыццяўленне ўзаемадзеяння з Беларускім рэспубліканскім прафсаюзам работнікаў адукацыі і навукі;
ажыццяўленне кантролю за своечасовай падрыхтоўкай ўстановамі адукацыі і іншымі падпарадкаванымі арганізацыямі неабходнай праектна-каштарыснай дакументацыі па капітальнаму будаўніцтву і рамонту, фінансаваннем і будаўніцтвам (рамонтам) аб'ектаў;
забеспячэнне распрацоўкі прапаноў у дзяржаўную інвестыцыйную праграму па ўстановах адукацыі і падпарадкаваных арганізацыях;
ажыццяўленне кантролю за распрацоўкай тыпавых штатаў і нарматываў колькасці работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі (акрамя тыпавых штатаў і нарматываў колькасці работнікаў арганізацый, зацвярджэнне якіх аднесена да вядзення іншых дзяржаўных органаў);
ўсталяванне ва ўстаноўленым парадку, колькасці работнікаў дзяржаўных устаноў, непасрэдна падпарадкаваных міністэрству;
ажыццяўляе каардынацыю і кантроль дзейнасці па:
стварэнню, рэарганізацыі і ліквідацыі падпарадкаваных арганізацый у парадку, якi вызначаецца заканадаўствам, ажыццяўленню кіравання дзейнасцю падпарадкаваных арганізацый, кіраванні іх маёмасцю, падрыхтоўцы рашэнняў аб прыёмцы (перадачы) арганізацый у падпарадкаванне Міністэрству (iншым дзяржаўным органам), набыцці маёмасці ў рэспубліканскую ўласнасць, распараджэнні маёмасцю, замацаваным за падпарадкаванымі арганізацыямі;
грамадзянскай абароне, радыяцыйнай бяспекі ў арганізацыях, падпарадкаваных міністэрству;
вызначэнню грашовых норм расходаў на харчаванне навучэнцаў, грашовых нормаў дзяржаўнага забеспячэння дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асобных мер па сацыяльнай абароне навучэнцаў;
выкананню патрабаванняў Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны", ад 27 снежня 2007 г. № 2 "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату", ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 "Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы", Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікам арганізацый" у міністэрстве, падпарадкаваных арганізацыях, Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад  23.11.2017  № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»;
ажыццяўленню ва ўстаноўленым парадку дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг) у міністэрстве, падпарадкаваных арганізацыях;
ахове працы, стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы, забеспячэнню бяспекi жыцця навучэнцаў і работнікаў у міністэрстве, падпарадкаваных арганізацыях;
арганізуе, каардынуе i кантралюе дзейнасць структурных падраздзяленняў міністэрства:
Галоўнага ўпраўлення эканомікі адукацыі;
упраўлення развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы сістэмы адукацыі;
аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
аддзела кантролю, справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
каардынуе i кантралюе дзейнасць, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае гандлёвае аб'яднанне "Глобус". 

Тэл.: (017) 200-94-81

Факс: (017) 200-84-83