Государственный герб Республики Беларусь




Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь


Адукацыя дзеля будучыні краіны


Аб некаторых мерах па ўдасканаленні сістэмы нарматыўных прававых актаў і Нацыянальнага рэестра

У мэтах рэалізацыі патрабаванняў распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.05.2005 № 108 рп «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні сістэмы нарматыўных прававых актаў і Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь» Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь прызнаны страціўшым сілу загад Дзяржаўнага камітэта па справах моладзі Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2000 г. № 10 «Аб рэспубліканскім рэестры маладзёжных і дзіцячых аб’яднанняў, якія карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай» (загад Міністэрства адукацыі Рэспублік і Беларусь ад 22.11.2005 №614).

Адначасова, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 лiстапада 1999 года «Аб дзяржаўнай падтрымцы маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 89, № 2/80) Міністэрствам адукацыі распрацавана і зацверджана Інструкцыя аб парадку фарміравання рэспубліканскага рэестра моладзевых і дзіцячых аб’яднанняў, якія карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.11.2005 №101).

У рамках рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі прапануе ўсім зацікаўленым разгледзець магчымасць свайго ўключэння ў рэспубліканскі рэестр маладзёжных і дзіцячых аб’яднанняў, якія карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай. Дакументы неабходна аформіць у адпаведнасці з названай інструкцыяй.