Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Упраўленне вышэйшай адукацыі

Забеспячэнне функцыянавання і кіравання сістэмай вышэйшай адукацыі ажыццяўляе ўпраўленне вышэйшай адукацыі, якое з’яўляецца структурным падраздзяленнем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі задачамі ўпраўлення з’яўляюцца:

распрацоўка і забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне вышэйшай адукацыі;

забеспячэнне функцыянавання і кіраванне сістэмай вышэйшай адукацыі;

нарматыўнае прававое забеспячэнне вышэйшай адукацыі, распрацоўка праграм развіцця вышэйшай адукацыі;

арганізацыя навукова-метадычнага забеспячэння вышэйшай адукацыі;

каардынацыя дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, упраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, арганізацый па рэалізацыі функцый сістэмы вышэйшай адукацыі.

Кансультацыi грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыi ўпраўлення вышэйшай адукацыі, устаноў адукацыi Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць без папярэдняй рэгістрацыі ў часы прыёма начальнiка ўпраўлення (трэцяя серада месяца, з 1400 па 2000) пры наяўнасці дакументаў аб адукацыі, працоўнай дзейнасці і іншых дакументаў (пры неабходнасці).

Кантактная інфармацыя ўпраўлення вышэйшай адукацыі Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўлена ў раздзеле «Тэлефоны».