Государственный герб Республики Беларусь


Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь


Адукацыя дзеля будучыні краіны

Размеркаванне, пераразмеркаванне

Парадак размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на першае месца працы выпускнікоў дзяржаўных устаноў адукацыі рэгулюецца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс), Палажэннем аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на працу, наступнага накіравання на працу выпускнікоў, якія атрымалі адукацыю пасля, вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2011 г. № 821 (далей – Палажэнне).

Пунктамі 3 і 4 артыкула 83 Кодэкса ўстаноўлена: выпускнікі, што атрымалі вышэйшую адукацыю, месца працы якім прадастаўлена шляхам размеркавання, абавязаны адпрацаваць па размеркаванні два гады.

У адпаведнасці з пунктам 16 Палажэння пераразмеркаванне выпускнікоў, маладых спецыялістаў, у выпадках i на ўмовах, устаноўленых у артыкуле 85 Кодэкса, ажыццяўляецца ўстановай адукацыi на працягу тэрмінаў абавязковай работы па размеркаванні, устаноўленых у пункце 3 артыкула 83 Кодэкса.

Для разгляду пытання аб пераразмеркаванні выпускнік, малады спецыяліст звяртаецца ва ўстанову адукацыі, якая накіроўвала яго на працу.

Пры звароце прад’яўляюцца дакументы ў адпаведнасці з п.16 Палажэння.