Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Прызнанне дакументаў аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь

Прызнанне дакумента аб адукацыі, выдадзенага асобе ў замежнай дзяржаве, і ўстанаўленне яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку прызнання дакументаў аб адукацыі, выдадзеных у замежных дзяржавах, і ўстанаўлення іх эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументам аб адукацыi Рэспублікі Беларусь, прызнання і ўстанаўлення адпаведнасці перыядаў навучання, курсаў вышэйшай адукацыі ў арганізацыях замежных дзяржаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2011 г. № 981.

Пунктам 6.8 Пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200, вызначаны пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца асобай цi яго ўпаўнаважаным прадстаўніком для прызнання замежнага дакумента аб адукацыі, а менавіта:

заява;

копія пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу;

натарыяльна засведчаныя і легалізаваныя ва ўстаноўленым парадку копіі прадстаўляемага для правядзення экспертызы дакумента аб адукацыі і дадатка да яго.

Гэта адміністрацыйная працэдура ажыццяўляецца дзяржаўнай установай адукацыі «Рэспубліканскіінстытут вышэйшай школы» (адрас: г. Мінск, 220001, вул. Маскоўская, 15, кантактны тэлефон +375 (17) 228-13-13).