Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Інвестыцыйны праект «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь»

У рамках развіцця вышэйшай адукацыі ў 2019 годзе па ініцыятыве Міністэрства адукацыі ва ўзаемадзеянні са спецыялістамі Сусветнага банка распрацаваны інвестыцыйны праект «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь”, мэтай якога з’яўляецца падтрымка намаганняў Урада Рэспублікі Беларусь ва ўдасканаленні вышэйшай адукацыі.

У адпаведнасці з Пагадненнем аб пазыцы Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця ў 2020-2025 гадах дае Беларусі пазыку ў памеры 100 млн. еўра, у тым ліку на мадэрнізацыю матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў вышэйшай адукацыі і іх аснашчэнне сучасным абсталяваннем - 90,5 працэнта пазыкі, удасканаленне працэсаў і тэхналогій навучання і выкладання – 5,8 працэнта пазыкі, мерапрыемствы па фарміраванні сістэмы забеспячэння якасці вышэйшай адукацыі (у тым ліку стварэнне Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі) – 2,9 працэнта пазыкі і кіраванне праектам – 0,8 працэнта пазыкі.

У рамках рэалізацыі Пагаднення аб пазыцы плануецца стварэнне міждысцыплінарнага вучэбна-даследчага цэнтра на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які ўключае 37 навучальных лабараторый, дзевяць цэнтраў калектыўнага карыстання на базе сямі ўстаноў вышэйшай адукацыі (далей – УВА), вучэбна-даследчага цэнтра, мадэрнізацыя больш за 60 вучэбна-даследчых лабараторый. Акрамя таго, будзе ажыццёўлены капітальны рамонт асобных навучальных карпусоў УВА са стварэннем неабходнай інфраструктуры для запланаваных лабараторый і павышэннем энергаэфектыўнасці навучальных карпусоў. Названыя мерапрыемствы будуць рэалізаваны ў 18 установах вышэйшай адукацыі (у тым ліку ў 10 рэгіянальных), падпарадкаваных Міністэрству адукацыі, Міністэрству транспарту і камунікацый, Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання і Міністэрству аховы здароўя.

Рэалізацыя мерапрыемстваў праекта дасць магчымасць сфарміраваць інтэграванае інавацыйнае асяроддзе навучання, якое забяспечыць падрыхтоўку канкурэнтаздольных спецыялістаў, дазволіць арганізаваць навучанне па шэрагу перспектыўных спецыяльнасцей (біяінжынерыі, нанахіміі, сінтэтычнай і сістэмнай біялогіі, фармакалогіі, біяінфарматыцы, біямеханіцы, феноміцы, геноміцы і інш.), забяспечыць развіццё сеткавай формы ўзаемадзеяння, будзе спрыяць павышэнню экспарту адукацыйных паслуг. Акрамя таго, ствараемая інфраструктура дазволіць забяспечыць падтрымку рэалізацыі канцэпцыі «Універсітэт 3.0», правядзенне новых міждысцыплінарных навукаёмістых распрацовак, іх камерцыялізацыю, стварэнне на базе УВА інавацыйных кампаній і іх рэгістрацыю ў якасці рэзідэнтаў тэхнапаркаў.

У рамках праекта плануецца стварэнне Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі (па ўсіх узроўнях адукацыі) і яго ўступленне ў Еўрапейскую асацыяцыю агенцтваў па забеспячэнні якасці вышэйшай адукацыі (ENQA).

Агульная інфармацыя аб інвестыцыйным праекце «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь»

Рамачны дакумент па ахове навакольнага асяроддзя

Пагадненне аб пазыцы паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця

Разгляд зваротаў грамадзян, звязаных з рэалізацыяй праекта «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь»

Агульныя ўмовы фінансавання МБРР. Фінансаванне інвестыцыйных праектаў

Правілы закупак для пазычальнікаў ФIП Сусветнага банка

Кіраўніцтва па прадухіленнi і барацьбе з махлярствам і карупцыяй у праектах, якія фінансуюцца за кошт пазык МБРР і крэдытаў і грантаў МАР