Рэспубліка Беларусь з’яўляецца паўнапраўным удзельнікам Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Працэдура далучэння Рэспублікі Беларусь да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі завершана на канферэнцыі міністраў адукацыі дзяржаў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, якая адбылася 14 мая 2015 г. у г. Ерэван.
Рэспубліка Беларусь самастойна вызначае механізмы рэалізацыі прынцыпаў Балонскага працэсу, укаранення інструментаў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ў нацыянальную сістэму вышэйшай адукацыі.
Міністрам адукацыі 1 чэрвеня 2018 г. зацверджаны Стратэгічны план дзеянняў па рэалізацыі асноўных задач развіцця сістэмы адукацыі ў адпаведнасці з прынцыпамі і інструментамі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, на падставе якога штогод распрацоўваецца рабочы план па ўкараненні інструментаў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ў сістэму вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Нацыянальны даклад Рэспублікі Беларусь аб рэалізацыі ў 2019 годзе палажэнняў Стратэгічнага плана дзеянняў па рэалізацыі асноўных задач развіцця сістэмы адукацыі ў адпаведнасці з прынцыпамі і інструментамі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі