Государственный герб Республики Беларусь




Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь


Адукацыя дзеля будучыні краіны


«WorldSkills Belarus-2016»

WorldSkills Belarus-20161.jpg

Другі рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus-2016»

У Беларусі развіццё прафесійнай адукацыі з’яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Пра гэта сказана ў прывітанні, якое Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў удзельнікам другога Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus-2016».

«Прадэманстраваўшы сілу і волю да перамогі падчас рэгіянальных адборачных этапаў, вы выйшлі ў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў, дзе вас чакае напружаная барацьба на конкурсных пляцоўках», – гаворыцца ў прывітанні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі развіццё прафесійнай адукацыі як умова ўмацавання эканамічны бяспекі краіны з’яўляецца адным з найважнейшых прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, дзе моладзі надаецца асаблівая ўвага.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што такія конкурсы стануць больш масавымі і ўнясуць значны ўклад у павышэнне прафесіяналізму маладых рабочых і спецыялістаў краіны.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў канкурсантам і экспертам конкурсу незабыўных уражанняў, далейшых творчых поспехаў і прафесійных перамог.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

WorldSkills – гэта міжнародны некамерцыйны рух, мэтай якога з’яўляецца павышэнне прэстыжу рабочых прафесій і развіццё прафесійнай адукацыі шляхам гарманізацыі лепшых практык і прафесійных стандартаў ва ўсім свеце праз арганізацыі і правядзення конкурсаў прафесійнага майстэрства, як у кожнай асобнай краіне, так і ва ўсім свеце ў цэлым.

WorldSkills Belarus-20162.jpg

WorldSkills – цэнтр ўдасканалення і развіцця навыкаў майстэрства. Дзякуючы міжнароднаму супрацоўніцтву і развіццю сувязяў паміж вытворчасцямі, урадамі, арганізацыямі і інстытутамі, WorldSkills паказвае перавагі і неабходнасць у кваліфікаваных спецыялістах праз правядзенне спаборніцтваў, арганізацыю сумесных праектаў і абмен вопытам. WorldSkills падкрэслівае важнасць прафесійнай падрыхтоўкі і навучання для моладзі, прамысловасці і грамадства, дапамагае маладым спецыялістам стаць лепшымі ў абранай імі прафесіі.

WorldSkills Belarus-20163.jpg

Правядзенне такога фармату конкурсаў стала магчымым дзякуючы ўступленню Беларусі ў 2014 годзе ў міжнародную некамерцыйную асацыяцыю WorldSkills International (WSI), мэтай якой з’яўляецца папулярызацыя рабочых прафесій і спецыяльнасцяў, павышэнне статусу і стандартаў прафесійнай падрыхтоўкі і кваліфікацый па ўсім свеце. Сёння ў руху WorldSkills International ўдзельнічаюць 76 краін, якія ахопліваюць больш за 70% насельніцтва зямнога шара, у тым ліку такія вядучыя краіны свету, як Германія, Францыя, Кітай, Паўднёвая Карэя, ЗША, Канада, Бразілія, Расія і іншыя.

WorldSkills Belarus-20164.jpg

Міжнародныя чэмпіянаты WSC праводзяцца адзін раз у два гады ў адной з краін-удзельніц, што спрыяе сістэматычнаму абмену інфармацыяй, дэманстрацыі маладымі рабочымі і спецыялістамі сваіх дасягненняў і параўнанню сваіх навыкаў з высокімі прафесійнымі стандартамі, прынятымі ў развітых краінах свету. Па ўсім свеце гэтыя спаборніцтвы наведваюць тысячы школьнікаў, што робіць рух WSI наймагутным механізмам прафарыентацыі моладзі.

WorldSkills Belarus-20165.jpg

На сённяшні дзень, гэта – вядомае ва ўсім свеце і найбуйнейшае спаборніцтва, своеасаблівая «Алімпіяда рабочых рук», дзе прымаюць удзел як маладыя кваліфікаваныя рабочыя, студэнты ўніверсітэтаў і каледжаў ў якасці ўдзельнікаў ва ўзросце да 22 гадоў, так і вядомыя прафесіяналы, спецыялісты, майстры вытворчага навучання і настаўнікі – у якасці экспертаў, якія ацэньваюць выкананне задання.

WorldSkills Belarus-20166.jpg

У маі 2014 года ў рамках руху WorldSkills Іnternational ўпершыню ў Беларусі прайшоў рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства «Першы чэмпіянат WorldSkills Belarus-2014» (20-22 мая, Мінск). Чэмпіянат праходзіў на Футбольным манежы па 20 намінацыях (прафесійных кампетэнцыях) з удзелам 150 канкурсантаў ва ўзросце да 21 года – пераможцаў абласных этапаў спаборніцтваў WorldSkills. Ацэньвалі удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу 60 экспертаў, якія прадстаўляюць прадпрыемствы вядучых галін эканомікі і ўстаноў сістэмы прафесійнай і вышэйшай адукацыі. 57 пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства былі ўзнагароджаны прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Па выніках правядзення чэмпіянату была сфарміравана рэспубліканская каманда «WorldSkills Belarus», якая прадстаўляла Беларусь на міжнародным чэмпіянаце прафмайстэрства WSI.

WorldSkills Belarus-20167.jpg

WorldSkills Belarus-20168.jpg

Добрай школай для адточвання прафесійнага майстэрства перад сусветным чэмпіянатам стаў удзел беларускай каманды ў конкурсе WorldSkills СНД + у Казані (19-23 траўня 2015 г, Расія). Беларускую каманду прадстаўлялі 22 удзельнікі, якія змагаліся за званне лепшага ў сваёй прафесіі па 17 конкурсных кампетэнцыях. У кампетэнцыі «Дызайн адзення» залаты медаль заваявала навучэнка Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа швейнай вытворчасці Вольга Закрэўская. Па ўсіх іншых прадстаўленых намінацыях ўдзельнікі каманды атрымалі сярэбраныя ўзнагароды.

WorldSkills Belarus-20169.jpg

Рэспубліка Беларусь упершыню прыняла ўдзел у 43-м міжнародным чэмпіянаце прафесійнага майстэрства «WorldSkills Competition 2015», які праходзіў у жніўні 2015 года ў Бразіліі. Рэспубліканская каманда «WorldSkills Belarus» выступала па 15 кампетэнцыях і прывезла ў Беларусь 2 медалі «Medallion for Excellence»: Алеся Назарава па кампетэнцыі «Цырульнае мастацтва» і Вольга Закрэўская па кампетэнцыі «Дызайн адзення», якая паказала лепшы вынік па сваёй намінацыі сярод краін Еўропы.

WorldSkills Belarus-201610.jpg

WorldSkills Belarus-201611.jpg

Удзел Беларусі ў сусветным чэмпіянаце мещ шырокі грамадскі рэзананс, падымаючы на іншы ўзровень асэнсавання праблему павышэння статусу і якасці прафесійнай падрыхтоўкі і кваліфікацыі па рабочых прафесіях на аснове міжнародных стандартаў, забеспячэння інавацыйнай успрымальнасці прафесійнай адукацыі, а таксама неабходнай матывацыі да прафесійнага самавызначэння, асабістага і прафесійнага росту, стваральнай працы грамадзян Беларусі.

У студзені-сакавіку ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі прайшлі абласныя конкурсы прафесійнага майстэрства, пераможцы якіх адправяцца на чэмпіянат WorldSkills Belarus-2016, каб прадэманстраваць свае навыкі і падняцца на прыступку ў дасягненні прафесійных вяршынь.

17-19 мая пройдзе II рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus-2016» на Футбольным манежы, дзе больш за 280 маладых людзей з устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама маладыя рабочыя прадпрыемстваў прадэманструюць сваё майстэрства па 33 кампетэнцыях (прафесіях) у галіне прамысловасці і будаўніцтва, сферы паслуг і тэхналогіі моды, IT і транспартных тэхналогій.

WorldSkills Belarus-201612.jpg

Цырымонія адкрыцця адбудзецца 17 мая ў Палацы спорту з удзелам прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу, кіраўнікоў міністэрстваў, ведамстваў, прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, сістэмы прафесійнай адукацыі. Ганаровым госцем нацыянальнага чэмпіянату стане Cаймон Бартлі –  Прэзідэнт WorldSkills International.

WorldSkills Belarus-201613.jpg

Па некаторых кампетэнцыяў спаборніцтвы пачнуцца 17 мая.

WorldSkills Belarus-201614.jpg

18 мая на Футбольным манежы разгорнуцца так званыя «майстэрні» па 33 кампетэнцыяў, з якіх 4 дэманстрацыйныя (візуальны мэрчэндайзінг і афармленне вітрын; выпечка хлебабулачных вырабаў; касметалогія; медыка-санітарная дапамога і сацыяльны догляд).

WorldSkills Belarus-201615.jpg

У параўнанні з Першым чэмпіянатам 2014 года, удзельнікам спаборніцтваў будзе прадастаўлена магчымасць праявіць сваё прафесійнае майстэрства ў 11 новых кампетэнцыях (выраб мэблі; цяслярскія работы; электрамантажныя работы; малярныя і дэкаратыўныя работы; сухое будаўніцтва і тынкавыя працы; сантэхніка і ацяпленне; тэхніка халадзільных установак і кандыцыянавання паветра; графічны дызайн; праграмнае забеспячэнне для бізнесу; вэб-дызайн; кузаўны рамонт аўтамабіля).

WorldSkills Belarus-201616.jpg

WorldSkills Belarus-201617.jpg
WorldSkills Belarus-201618.jpg

Акрамя беларускіх канкурсантаў у нацыянальным чэмпіянаце прымуць удзел прадстаўнікі замежных краін (Расіі, Казахстана, Украіны, Фінляндыі, Швейцарыі, Паўднёвай Карэі).

Іх майстэрства будуць ацэньваць больш за 280 экспертаў, сярод якіх акрэдытаваныя эксперты WorldSkills International, якія валодаюць пэўнымі кампетэнцыямі: веданне стандартаў і рэгламентаў WS, працэдуры правядзення спаборніцтваў, распрацоўка тэставага задання і вызначэнне крытэрыяў ацэнкі. Рэгістрацыя балаў і ацэнкі будзе ажыццяўляцца ў аўтаматызаванай сістэме падвядзення вынікаў спаборніцтваў (CIS), якая забяспечвае 500-бальную шкалу.

Упершыню для чэмпіянату «WorldSkills Belarus-2016» стане правядзенне рэспубліканскага конкурсу сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «JuniorSkills Belarus». Спаборніцтвы праводзяцца для школьнікаў ва ўзросце 10-17 гадоў з мэтай ажыццяўлення ранняй прафарыентацыі навучэнцаў, асваення сучасных прафесійных кампетэнцый: мабільная робататэхніка; прамысловая робататэхніка; протатыпіраванне; сістэмнае адміністраванне; інжынерны дызайн CAD; нейрапілатаванне; тэхналогіі беспілотных лятальных апаратаў. З гэтага года спаборніцтвы сярод юніёраў ўключаны ў агульную праграму чэмпіянату.

WorldSkills Belarus-201619.jpg

WorldSkills Belarus-201620.jpg


У рамках «WorldSkills Belarus-2016» 18 мая адбудзецца міжнародная канферэнцыя «Прафесійны патэнцыял моладзі як эфектыўны рэсурс эканамічнага і сацыяльнага развіцця сучаснага грамадства» з удзелам прадстаўнікоў больш як 30 краін свету, дзе будуць абмяркоўвацца сучасныя падыходы да падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для інавацыйнай эканомікі на аснове міжнародных стандартаў WSI.

Для павышэння папулярнасці і тлумачэння сацыяльнай значнасці рабочых прафесій для школьнікаў будуць арганізаваны майстар-класы, інтэрактыўныя прафарыентацыйныя пляцоўкі «Усе грані прафесіі», дзе можна будзе пазнаёміцца з сучасным выглядам прафесій, падрыхтоўку па якіх ажыццяўляюць установы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэспублікі.

Многія прадпрыемствы і арганізацыі рэспублікі актыўна ўключыліся ў падрыхтоўку да чэмпіянату, выступіўшы партнёрамі кампетэнцый, прадаставіўшы сучаснае абсталяванне і матэрыялы для аснашчэння конкурсных пляцовак (ААТ «Элема», СААТ «Камунарка», СТАА «Беларусь-Дызайн», СП «Сцілмарк» ТАА; ТАА «Аблічча-Джэй», ЗУП «Фэст» ПВУП «МАВ», Mastercam, ЗТАА «Абамет», ААТ «АМКАДОР» – кіруючая кампанія холдынгу, СТАА «Хенкель Баўтэхнік», ААТ «Інтэграл», ААТ «Пеленг», ТДА «Твинг -М», ААТ «Мінскі завод сілікатных вырабаў» і інш.).

Па выніках правядзення 2-га рэспубліканскага конкурсу WorldSkills Belarus-2016 будзе сфарміравана нацыянальная зборная, якая прадставіць Рэспубліку Беларусь на міжнародным чэмпіянаце «WorldSkills Competition 2017» 14-19 кастрычніка 2017г. у Абу-Дабі (ААЭ).

Удзел у спаборніцтвах WorldSkills, акрамя павышэння прэстыжу рабочых прафесій, матывуе моладзь да выбару найбольш патрэбных на вытворчасці спецыяльнасцяў, а для ўстаноў адукацыі гэта цудоўная магчымасць для ўстанаўлення партнёрскіх адносін з прадпрыемствамі і арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, атрыманне доступу да перадавых тэхналогій, набыццё вопыту сінхранізацыі прафесійных і адукацыйных стандартаў для эфектыўнай падрыхтоўкі спецыялістаў у адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі.

WorldSkills Belarus-201621.jpg

Дзякуючы далучэнні да руху WSI больш магчымасцяў адкрываецца для прафесійнага адукацыі нашай рэспублікі:

- актывізуецца сістэма падрыхтоўкі кадраў для высокатэхналагічных галін эканомікі, у тым ліку і па рабочых прафесіях, на аснове міжнародных стандартаў, уключаючы механізмы прафесійнай арыентацыі, фарміравання экспертных супольнасцяў і павышэння прадуктыйнасці працы;

- у рамках ўзаемадзеяння экспертных супольнасцяў ажыццяўляецца абнаўленне ў рэспубліцы прафесійных і адукацыйных стандартаў на аснове міжнародных стандартаў WSI па найбольш запатрабаваных прафесіях ў галінах эканомікі Беларусі;

- прыцягненне да ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў, якія павінны быць не толькі спажыўцамі кадраў, але саўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, фарміравання матэрыяльна-тэхнічнай базы, фінансавання прафесійнай адукацыі.

WorldSkills Belarus-201622.jpg
 

Пералік кампетэнцый Другога рэспубліканскага конкурсу «WorldSkillsBelarus - 2016»:

1. Каменныя работы

2. Выраб мэблі

3. Цяслярскія работы

4. Электрамантажныя работы

5. Сталярныя работы

6. Малярныя і дэкаратыўныя работы

7. Сухое будаўніцтва і тынкавыя работы

8. Сантэхніка і ацяпленне

9. Тэхніка халадзільных установак і кандыцыянавання паветра

10. Абліцовачныя работы

11.Дызайн адзення

12.Візуальны мэрчэндайзінг і афармленне вітрын

13.Графічны дызайн

14.Адміністраванне сеткавых інфармацыйных сістэм

15.Праграммнае забеспячэнне для бізнесу

16.інфармацыйныя кабельныя сеткі

17.Веб-дызайн

18.Фрэзерныя работы на станках з ПК

19.Токарныя работы на станках з ПК

20.Электроніка

21.Тэхнічнаее праектаванне CAD

22.Мехатроніка

23.Мабільная робататэхніка

24.Зварочныя работы

25.Выпечка хлебабулачных вырабаў

26.Касметалогія

27.Кулінарнае мастацтва

28.Цырульнае мастацтва

29.Медыка-санітарная дапамога і сацыяльны догляд

30.Кандытарскае мастацтва

31.Рэстаранны сэрвіс

32.Кузаўны рамонт аўтамабіля

33.Аўтамабільныя тэхналогіі


Праграма II Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus-2016» Мінск, 17-19 мая 2016 г.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Прафесійны патэнцыял моладзі як эфектыўны рэсурс эканамічнага і сацыяльнага развіцця сучаснага грамадства»