Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Заданні і функцыі аддзела дадатковай адукацыі дарослых

Забеспячэнне функцыянавання і развіцця сістэмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ажыццяўляе аддзел павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, які з’яўляецца структурным падраздзяленнем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Галоўнымі задачамі аддзела з’яўляюцца:

- распрацоўка і забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй, а таксама бесперапыннага прафесійнага навучання рабочых;

- забеспячэнне функцыянавання і развіцця сістэмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў;

- каардынацыя дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, упраўленняў адукацыі абласных камітэтаў і камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, арганізацый па пытаннях павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў;

- распрацоўка і ўкараненне нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць адносіны ў галіне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй, а таксама бесперапыннага прафесiйнага навучання рабочых.

Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі ажыццяўляе наступныя функцыі:

- распрацоўвае, разглядае, узгадняе праекты заканадаўчых, нарматыўных прававых і іншых актаў, канцэпцый, дзяржаўных праграм у галіне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй, а таксама бесперапыннага прафесiйнага навучання рабочых, аналізуе і абагульняе правапрымяняльную практыку;

- вызначае асноўныя напрамкі развіцця і ўдасканалення сістэмы кантролю ў сферы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў;

- арганiзуе распрацоўку i зацвярджэнне адукацыйных стандартаў, падрыхтоўку і выданне падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і іншай вучэбна-метадычнай літаратуры ў галіне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй, а таксама бесперапыннага прафесійнага навучання рабочых;

- ажыццяўляе вучэбна-метадычнае кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці ўсіх устаноў адукацыі (iх падраздзяленняў) незалежна ад формы ўласнасці і іншых арганізацый па пытаннях сваёй кампетэнцыi;

- уносіць прапановы аб стварэнні, арганізацыі і ліквідацыі ўстаноў адукацыі (іх падраздзяленняў, якія забяспечваюць павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў);

- узаемадзейнічае з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў вырашэнні пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю;

- рыхтуе матэрыялы да пасяджэнняў каардынацыйнага Савета па павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі і Савета па пытаннях дадатковай адукацыі дарослых;

- забяспечвае арганізацыю і правядзенне фундаментальных і прыкладных навукова-даследчых работ па праблемах павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў;

- дае тлумачэнні і рэкамендацыі па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

- разглядае ва ўстаноўленыя тэрміны лісты і скаргі, якія паступаюць ад грамадзян, прымае меры па ліквідацыі выяўленых недахопаў;

- забяспечвае адзіны парадак працы з дакументамі ў Міністэрстве ў адпаведнасці з нарматыўнымі, прававымі, метадычнымі дакументамі па справаводстве і архіўнай справе, іх падрыхтоўку і выкананне ва ўстаноўленыя тэрміны;

- ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва па пытаннях павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.