У 2020/2021 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
Першая чвэрць – з 1 верасня 2020 г. па 31 кастрычніка 2020 г.;
другая – з 9 лістапада 2020 г. па 24 снежня 2020 г.;
трэцяя – з 11 студзеня 2021 г. па 27 сакавіка 2021 г.;
чацвертая – з 5 красавіка 2021 г. па 31 мая 2021 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
асеннія – 8 дзён з 1 лістапада 2020 г. па 8 лістапада 2020 г. уключна;
зімовыя – 17 дзён з 25 снежня 2020 г. па 10 студзеня 2021 г. уключна;
вясеннія – 8 дзён з 28 сакавіка 2021 г. па 4 красавіка 2021 г. уключна;
летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2021 г. па 31 жніўня 2021 г., для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 82 дні з 11 чэрвеня 2021 г. па 31 жніўня 2021 г. уключна.
Для навучэнцаў I – II класаў (ІІІ класаў – для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 15 лютага 2021 г. па 21 лютага 2021 г. працягласцю 7 дзён.
Дадатак 5 Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Матэматыка»
Дадатак 10 Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Геаграфія»
Дадатак 11 Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Біялогія»
Дадатак 12 Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Фізіка»
Дадатак 14 Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Хімія»
Дадатак 16 Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Музыка»
Дадатак 21 Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Чарчэнне»