Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

2019/2020 навучальны год

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прапануе правесці першы ўрок 2 верасня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі пад назвай «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!».

Выдатныя словы песняра беларускага народа Янкі Купалы сугучныя з тэмай Года малой радзімы, падкрэсліваюць суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь, які ўмацаваўся за 25 гадоў існавання інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне. Ключавой ідэяй першага ўрока стануць словы Кіраўніка дзяржавы, якія прагучалі на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці: "І тое, што за чвэрць стагоддзя сваёй незалежнасці ва ўмовах магутнага палітычнага, інфармацыйнага, эканамічнага ціску нам удалося абараніць суверэнітэт, захаваць мір і парадак у краіне, - гэта стала нашай з вамі агульнай перамогай у найноўшай гісторыі».

Таксама ў ходзе першага ўрока знойдзе сваё адлюстраванне тэма Вялікай Перамогі.