Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Пасяджэнне Рэспубліканскага савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе з дзецьмі дашкольнага ўзросту»

У адпаведнасці з падпунктам 6.2.6 пункта 6 Плана работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2019 г. 26-27 лютага 2019 года адбудзецца пасяджэнне Рэспубліканскага савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе з дзецьмі дашкольнага ўзросту» (на базе ўстаноў дашкольнай адукацыі Аршанскага раёна Віцебскай вобласці).
У праграме пасяджэння прадугледжваецца абмеркаванне эфектыўнасці выкарыстання інтэрактыўнага адукацыйнага асяроддзя і Інтэрнэт-тэхналогій у адукацыйным працэсе ўстаноў дашкольнай адукацыі, вызначэнне перспектыўных напрамкаў выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ва ўстановах дашкольнай адукацыі, прэзентацыя вопыту работы ўстаноў дашкольнай адукацыі па тэме і інш.
У рабоце пасяджэння прымуць удзел галоўныя спецыялісты галоўных упраўленняў адукацыі Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага, Мінскага, Магілёўскага аблвыканкамаў, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, члены Рэспубліканскага савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі, іншыя зацікаўленыя.