Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Як уладкаваць дзіця ва ўстанову дашкольнай адукацыі

Працэдура прыёму ва ўстановы дашкольнай адукацыі ўстаноўлена ў главе 5 «Прыём, перавод і адлічэнне выхаванцаў» Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 150 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» (далей – Палажэнне). Так, у адпаведнасці з пунктам 45 Палажэння прыём асобы ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ім вольных месцаў і на падставе наступных дакументаў:

• заявы законнага прадстаўніка выхаванца;

• накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей – накіраванне), выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі;

• медыцынскай даведкі аб стане здароўя;

• заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (для санаторных ясляў-садоў, санаторных дзіцячых садоў, санаторных груп);

• заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання).

Згодна з пунктам 46 Палажэння камплектаванне груп і перавод выхаванцаў з адной групы ў іншую – штогод на пачатак навучальнага года (1 верасня).

Для пастаноўкі на ўлік і атрымання накіравання ва ўстанову адукацыі бацькам выхаванцаў (іх законным прадстаўнікам) неабходна звярнуцца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган (аддзел (упраўленне) адукацыi, спорту і турызму) па месцы знаходжання дзяржаўнай установы адукацыі з пашпартам ці іншым дакументам, якія сведчаць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці¸ пасведчаннем аб нараджэнні дзіцяці (пры яго наяўнасці – для дзяцей, якія з’яўляюцца непаўналетнімі замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або дадатковая абарона ў Рэспубліцы Беларусь, альбо якія хадайнічаюць аб прадастаўленні статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь) (пункты 6.6, 6.7 пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заяве грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі»).

Пры гэтым на падставе падпунктаў 1.1 і 1.2 пункта 1 пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 жніўня 2011 г. № 234 «Аб парадку пастаноўкі на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ва ўладкаванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі» выдача накіравання ажыццяўляецца з улікам нормаў напаўняльнасці груп і ў адпаведнасці са спісам дзяцей, якія маюць патрэбу ва ўладкаванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, які адлюстроўвае чарговасць іх пастаноўкі на ўлік.

З прычыны таго, што нарматыўнымі прававымі актамі прынцып замацавання жылых дамоў за пэўнай установай дашкольнай адукацыі не ўстаноўлены, пры адсутнасці месцаў у бліжэйшай установе дашкольнай адукацыі накіраванне можа быць выдадзена ва ўстанову дашкольнай адукацыі ў зоне пешаходнага доступу альбо па ходу руху грамадскага транспарту.