Государственный герб Республики Беларусь




Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь


Адукацыя дзеля будучыні краіны


З Днём настаўніка!

Апублікавана: 05.10.2018

Паважаныя Настаўнікі!

Ад імя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста шчыра і сардэчна віншую вас з прафесійным святам – Днём настаўніка.
Як ваш калега добра ведаю, што праца педагога ніколі не была лёгкай. Але вы выбралі менавіта гэты шлях і ідзяце па ім, застаючыся вернымі сваёй унутранай патрэбнасці і высакароднаму абавязку – несці людзям святло ведаў. Дзякуй вам за гэта!
Шмат падзей адбывалася за апошні час у адукацыі нашай краіны. З’яўляліся новыя тэхналогіі і новае аснашчэнне адукацыйнага працэсу, змяняліся тэрміны і змест адукацыі, узнікалі новыя патрабаванні да педагагічнай працы. Але настаўнікі заўсёды верылі ў пазітыўнасць перамен і ведалі, што менавіта ад іх дзейнасці, без перабольшвання, залежыць будучыня краіны. І сёння дзякуючы настаўніку, яго вопыту і прафесіяналізму, мы можам ганарыцца высокім узроўнем беларускай сістэмы адукацыі.
Упэўнены, што і ў далейшым вашы крокі ў педагагічнай прафесіі будуць упэўненымі і творчымі, а вынікі вашай адказнай, складанай і адначасова такой патрэбнай краіне працы будуць плённымі.
Віншую вас са святам! Жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай кожны дзень, праведзены ў школе, прыносіць вам толькі радасць ад зносін з дзецьмі, новыя веды і пазітыўныя эмоцыі!

З павагай,

Міністр адукацыі                  І.В.Карпенка

Вярнуцца да спісу навін