Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Свята, якое заўсёды з намі

Апублікавана: 11.09.2017

У панядзелак на пляцоўцы каля шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплекса “Мінск-Арэна” быў урачыста дадзены старт Рэспубліканскаму фестывалю “Тыдзень спорту і здароўя”, які традыцыйна праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Міністэрста спорту і турызму, спартыўных федэрацый. Каардынатарам фестывалю выступае Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў. 
— Рэспубліканскі фестываль “Тыдзень спорту і здароўя” стаў традыцыйным мерапрыемствам, якое мы ўжо сёмы раз праводзім у верасні. Для ўсіх нас верасень — асаблівы месяц, бо гэта пачатак навучальнага года. Аднак вучоба — гэта не толькі атрыманне прафесійных ведаў і навыкаў, гэта яшчэ і магчымасць для творчага развіцця, магчымасць займацца спортам. Для гэтага ў краіне створаны ўсе умовы, ёсць цудоўная база. У кожнай установе адукацыі ёсць спартыўныя пляцоўкі, працуюць кваліфікаваныя спецыялісты, якія дапамогуць зрабіць камусьці першыя, аматарскія, а камусьці і прафесійныя крокі ў спорце. Спорт робіць наша жыццё поўным, насычаным, дапамагае дабівацца поспехаў. Нездарма гавораць, што спартыўны характар дапамагае выгадаваць не толькі спарстмена-аматара, але і прафесіянала. Спорту ўсе ўзросты падуладныя, — паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Анатольевіч Богуш. 
.doc-4050413.jpg

І ўсё ж у першую чаргу спорту падуладна моладзь. Па словах рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Сяргея Барысавіча Рэпкіна, маштабнае мерапрыемства нездарма праводзіцца кожны год, таму што атрымала пазітыўныя водгукі менавіта ад маладога пакалення. Для юнакоў і дзяўчат ва ўніверсітэтах створаны ўсе ўмовы, ёсць магчымасць займацца спортам на сур’ёзным узроўні. “Спорт яшчэ можа быць прафесіяй. Вы можаце стаць прафесіяналамі, спецыялістамі, якія будуць прадстаўляць нашу краіну на міжнароднай спартыўнай арэне. Мы і надалей будзем падтрымліваць спартсменаў, у якіх ёсць жаданне дабівацца высокіх мэт”, — адзначыў старшыня Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту Аляксандр Віктаравіч Багдановіч. 
.doc-4050403.jpg

Тыдзень спорту і здароўя традыцыйна насычаны. Акрамя майстар-класаў па розных відах спорту, якія праходзіць ва ўстановах адукацыі, 12 верасня адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная сучаснаму стану і тэндэнцыям развіцця фізічнага выхавання і спорту ва ўстановах вышэйшай адукацыі. 13 верасня Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту правядзе фінальны этап рэспубліканскага фестывалю “Старт пакаленняў”. Падчас урачыстага адкрыцця тыдня Міністэрства адукацыі ўручыла сертыфікаты ўніверсітэтам за актыўны ўдзел у Мінскім паўмарафоне. Былі ўручаны сертыфікаты і каштоўныя падарункі таксама пераможцам і прызёрам рэспубліканскага конкурсу на лепшую эмблему і сімвал (талісман) чэмпіянату свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце ў 2018 годзе. Памятнай падзеяй урачыстага адкрыцця стала віншаванне з юбілеем чэмпіёна Алімпійскіх гульняў у Рыме 1960 года на каноэ-двойцы Сяргея Лаўрэнцьевіча Макаранкі. 15 верасня будзе дадзены старт легкаатлетычнаму кросу сярод студэнтаў, прысвечанаму 950-годдзю Мінска. Ва ўсіх рэгіёнах праводзяцца спартыўныя святы для дзяцей і бацькоў “Здаровы я — здаровая сям’я”. 
Спорту, сапраўды, усе ўзросты падуладны. Спорт — гэта свята, якое заўсёды з намі.

doc-4050453.jpg

Ігар ГРЭЧКА для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота Алега ІГНАТОВІЧА.
Вярнуцца да спісу навін