Государственный герб Республики Беларусь




Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь


Адукацыя дзеля будучыні краіны


Рэспубліканскi конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка» аб'ядноўвае таленавiтую моладзь краiны

Апублікавана: 31.08.2021

31 жніўня ў Мінску адбудзецца фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». У фінале конкурсу будуць спаборнічаць 16 лепшых юных чытальнікаў у чатырох узроставых катэгорыях – пераможцаў паўфіналу конкурсу. Сёлета ў творчых чытаннях прынялі ўдзел амаль 16 тысяч таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія чыталі свае любімыя творы на беларускай мове.

Творчыя нумары, прадстаўленыя на конкурс, адрозніваюцца багаццем вобразаў, разнастайнасцю стыляў, вылучаюцца сваёй індывідуальнасцю і адкрытасцю. Кожны ўдзельнік унікальны, поўны дзіўнай жыццёвай энергіі, таленту, дабрыні і шчырасці.

У паўфінале, які прайшоў у гэтым годзе ў рэжыме анлайн, прыняло ўдзел 28 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапу конкурсу.

У фінал выйшлі пераможцы з усёй Беларусі. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі надалі тэме Радзімы, таксама чыталі пра дзяцінства, мову, жыццё і шчасце. Юныя чытальнікі звярнуліся да твораў У. Караткевіча, М. Багдановіча, А. Куляшова, Я. Маўра, А. Вольскага, А. Куляшова і сучасных беларускіх аўтараў.

Ацэньваць выступленні юных чытальнікаў будзе Рэспубліканскае журы ў склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, тэлекампаніі СТВ, вядомыя дзеячы культуры.

Фіналісты Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і, ІІ і ІІІ ступені, сертыфікатамі на адну змену ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня», памятнымі падарункамі, а удзельнікі конкурсу будуць запрошаны на мерыпрыемствы Дня беларускага пісьменства, якія адбудуцца 4-5 верасня ў горадзе Капылі.

Пресс-центр Министерства образования.
Вярнуцца да спісу навін