Государственный герб Республики Беларусь




Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь


Адукацыя дзеля будучыні краіны


Прадстаўнікі Міністэрства адукацыі ў рамках завяршэння летняй аздараўленчай кампаніі наведалі дзіцячыя лагеры Мінскай вобласці

Апублікавана: 11.08.2017

Да першага верасня застаюцца лічаныя дні, па ўсёй краіне ўжо ва ўсю праходзяць школьныя кірмашы, і летнія канікулы ў дзяцей блізяцца да свайго заканчэння. 
Але апошнія дні для тых, хто знаходзіцца ў гэты час у летніку, яны працягваюцца весела, насычана і максімальна карысна для здароў’я. У гэтым мы пераканаліся, наведаўшы ў рамках завяршэння аздараўленчай кампаніі разам са спецыялістамі Міністэрства адукацыі шэраг аздараўленчых устаноў Мінскай вобласці. 
doc-4048643.jpg

Першым гасцінна сустрэў аздараўленчы лагер “Энергетык” ў вёсцы Зялёнае Мінскага раёна. Ён функцыянуе толькі ў летні перыяд для аздараўлення дзяцей работнікаў Беларускай энергасістэмы (уласнік летніка — РУП «Мінскэнерга»). Адпачнуць і ўмацаваць здароўе сюды прыязджаюць дзеці ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. Тут яны размяшчаюцца ў двух 2-х павярховых цагляных спальных карпусах на 256 месцаў, абсталяваных душавымі пакоямі, санвузламі, пакоямі для сушкі адзення і абутку. Усе карпусы забяспечаны халодным і гарачым водазабеспячэннем. Будынкі ацяпляюцца ўласнай кацельняй. У асобным будынку знаходзіцца сталовая, медыцынскі пункт. 
На тэрыторыі лагера маецца ўсё неабходнае для адпачынку, забаў, творчасці і заняткаў спортам: крыты плавальны басейн, танцпляцоўка, летняя эстрада, альтанкі, футбольнае поле, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі, тэнісная зала, пакоі для гуртковай працы, бібліятэка, відэазала. 
Дырэктар лагера Таццяна Уладзіміраўна Рымша паведаміла, што cярэдні кошт пуцёўкі (змена доўжыцца 18 дзён) — 472 рубля, для працаўнікоў “Мінскэнерга” — 70 рублёў. Сёлета ў лагеры паспрабавалі ўвесці такую дадатковую аздараўленчую паслугу як кіслародны кактэйль. У планах — прапаноўваць і аздараўленчыя працэдуры, пачаць хочуць з інгаляцый. 
Выхавацелямі ў летніку працуюць работнікі дзіцячых дашкольных устаноў, студэнты Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і БДПУ імя Максіма Танка, якія праходзяць тут практыку. Працуе ў летніку і студэнцкі атрад “Магістраль” Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа чыгуначнага транспарту, які дапамагае з уборкай памяшканняў і ў сталовай. За змену ў лагеры будучыя праваднікі маюць магчымасць зарабіць больш за 200 рублёў. Кіраўніцтва працай гэтых хлопцаў (маючы магчымасць параўноўваць) вельмі задаволена. 
doc-4048623.jpg

Наступны — дзіцячы аздараўленчы лагер “Лясная казка” (Вілейскі раён) ў маляўнічым сасновым бары на беразе ракі Вілія. Пах хвойнага лесу з рачным паветрам ствараюць непаўторны мікраклімат. У экалагічна чыстым месцы створаны аптымальныя ўмовы для аздараўлення. Дзеці 6-15 год пражываюць у адно-, двухпавярховых карпусах са зручнасцямі. На тэрыторыі лагера маюцца летняя эстрада, спартыўныя пляцоўкі, сталовая. Распарадак дня прадугледжвае максімальнае знаходжанне дзяцей на свежым паветры. 
Як паведаміў начальнік аддзела адукацыі спорту і турызма Вілейскага райвыканкама Аляксандр Часлававіч Пуцейка ў лагеры адпачваюць 112 чалавек: 88 дзяцей “асноўнага” лагера і 24 ў дзвух профільных: лагеры працы і адпачынку (абслугоўваючы персанал, 11 чалавек) і абаронна-спартыўным лагеры (для падуліковай катэгорыі, 13 чалавек). У лагеры працуюць як вопытныя педагогі (настаўнікі школ раёна), так і пачынаючыя — студэнты педагагічных спецыяльнасцей беларускіх універсітэтаў. 
Трэцяя кропка маршрута — дзіцячы аздараўленчы лагер “Лясны гарадок”, размешчаны ў маляўнічым лясным масіве на тэрыторыі Вілейскага раёна (вёска Даманава) ў 9 км ад Маладзечна. 
Лагер функцыянуе з 1958 года. Дзеці пражываюць тут у двух карпусах (у 3-4 мясцовых пакоях) з добраўпарадкаванымі санітарнымі блокамі. На тэрыторыі лагера таксама знаходзяцца: пакоі для заняткаў па інтарэсах, дзіцячы пакой, тэнісная зала, вялікае футбольнае поле, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі. Запаўняльнасць лагера 186 чалавек. 
doc-4048633.jpg

І нарэшце апошні лагер — дзіцячы аздараўленчы лагер “Івалга” (вёска Плёсы, Маладзечанскі раён), размешчаны ў асяроддзі стройных соснаў, удалечыні ад гарадскога шуму і прамысловых аб’ектаў, у экалагічна чыстай зоне адпачынку. 
У «Івалзе» за адну змену (а ўсяго іх у лагеры шэсць) аздараўляецца 132 дзіцяці. Дзеці прыязджаюць з розных населеных пунктаў Маладзечанскага раёна. Аздараўляюцца дзеці з няпоўных, шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сем’яў, дзіцячага дома сямейнага тыпу, аддзялення дзіцячага сацыяльнага прытулку СПЦ, навучэнцы ЦКРНіР і размяшчаюцца ў 3-х павярховым спальным корпусе з усімі зручнасцямі (ацяпленне, гарачае водазабеспячэнне, каналізацыя). 
На добраўпарадкаванай тэрыторыі лагера, якая ахоўваецца сістэмай відэаназірання, для паўнавартаснага адпачынку і аздараўлення дзяцей і падлеткаў створаны ўсе ўмовы. 
Штодня дзяцей чакаюць самыя розныя мерапрыемствы, накіраваныя на творчае і фізічнае развіццё, якія прадстаўляюць кожнаму з іх магчымасць праявіць сябе і свае здольнасці, выступіць на сцэне, пазбавіцца ад комплексаў, расці і ўдасканальвацца. Традыцыйнымі ў лагеры з’яўляюцца мерапрыемствы: Дзень здароўя, Дзень бяспекі, Дзень казкі, Міс «Івалга», Містэр «Івалга». На кожнай змене праводзяцца конкурсы малюнкаў і плакатаў: “Здаровае лета”, “Не шкодным звычкам”. Рэгулярна ў лагеры праводзяцца мерапрыемствы сумесна з супрацоўнікамі МНС і ДАІ. 
Мэтай візіту ў летнікі было не толькі яшчэ раз пазнаёміцца з умовамі пражывання і аздараўлення дзяцей, арганізацыяй іх харчавання, але і, галоўным чынам, пераканацца ў тым, што аздараўленчай кампанія ў летніках арганізвана на высокім узроўні.

Марына ПЫРКОВА для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыi. Фота аўтара
Вярнуцца да спісу навін