Государственный герб Республики Беларусь




Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь


Адукацыя дзеля будучыні краіны


Народная асвета Юбілей-95

Апублікавана: 11.09.2019

03.jpg

11 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол з нагоды 95-годдзя выхаду ў свет першага нумару навукова-педагагічнага часопіса “Народная асвета”.
Рэдакцыйны калектыў сабраў за круглым сталом прадстаўнікоў усіх узроўняў сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь: настаўнікаў і педагогаў вышэйшай школы, дырэктараў устаноў адукацыі і кіраўнікоў адукацыйнай галіны краіны.
У мерапрыемстве ўзяў удзел намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай, які, віншуючы прысутных з юбілеем выдання, падкрэсліў метадычную значнасць “Народнай асветы” у адукацыйнай прасторы Беларусі, а таксама пажадаў калектыву часопіса далейшай плённай работы і поспеху ў чытачоў.

Уладзімір ФАЛАЛЕЕЎ (“Настаўніцкая газета”) для сайта Міністэрства адукацыі.
Фота аўтара.

Пресс-центр Министерства образования.
Вярнуцца да спісу навін