Государственный герб Республики Беларусь




Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь


Адукацыя дзеля будучыні краіны


IV Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» прайшоў у Брэсце

Апублікавана: 09.09.2019

Ён праводзіўся ў мэтах падтрымкі музейнай справы ў Рэспубліцы Беларусь, стымулявання творчых ініцыятыў, прыцягнення ўвагі шырокіх колаў грамадства да шматграннасці музейнай дзейнасці. Канцэпцыю галоўнай музейнай падзеі года вызначыла яго тэма: «Музеі навука, інавацыя і камунікацыя».
Экспазіцыя форума разгарнулася на пляцоўцы лёгкаатлетычнага манежа Брэста. У рамках экспазіцыі яго ўдзельнікі прапанавалі свае экспазіцыйна-выставачныя і культурна-адукацыйныя праекты, прадэманстравалі розныя формы работы і прымяненне новых тэхналогій у музейнай дзейнасці.
У форуме прынялі ўдзел 123 дзяржаўныя і прыватныя музеі, галерэі, турыстычныя і дызайнерскія фірмы, вытворцы музейнага абсталявання. Сваё бачанне развіцця музейнай справы прадставілі на форуме эксперты з Арменіі, Кітая, Латвіі, Расіі, Украіны, Польшчы.
Таксама ў форуме прынялі ўдзел і музеі ўстаноў адукацыі: політэхнічны музей ДУА «Сярэдняя школа № 30 г. Гомеля» (кіраўнік музея Гоманава Людміла Міхайлаўна); музей баявой славы ДУА «Сярэдняя школа № 83 г. Мінска імя Г.К.Жукава» (кіраўнік музея Янушкевіч Наталля Віктараўна); народны літаратурна-краязнаўчы музей ДУА «Дастоеўская сярэдняя школа імя Ф.М.Дастаеўскага» Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік музея Пуцыковіч Валянціна Уладзіміраўна); музей вайны ў Афганістане ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В.І.Хована» (кіраўнік музея Швароб Ірына Канстанцінаўна); комплексны краязнаўчы музей ДУА «Дараганаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці (кіраўнік Пінчук Жанна Уладзіміраўна); народны гісторыка-краязнаўчы музей ДУА «Міёрская сярэдняя школа № 3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томка» Віцебскай вобласці (кіраўнік музея Ермалёнак Вітольд Антонавіч); музей гісторыі адукацыі Шчучыншчыны ДУА «Гімназія г. Шчучына» Гродзенскай вобласці (кіраўнік музея Лісоўская Алена Яўгеньеўна); народны музей станаўлення і развіцця школы-інтэрната УА «Уздзенская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат» Мінскай вобласці (кіраўнік музея Захарава Іна Анатольеўна).
Школьныя музеі актыўна ўдзельнічалі ў дзелавой і дэманстрацыйнай праграмах форуму, з годнасцю прадставілі аформленыя прэзентацыйныя пляцоўкі, на высокім узроўні паказалі музейную дзейнасць у інтэрактыўнай форме, чым выклікалі асаблівую зацікаўленасць удзельнікаў форуму, супрацоўнікаў дзяржаўных музеяў сістэмы культуры, сродкаў масавай інфармацыі, замежных гасцей.
Усе музеі ўстаноў адукацыі былі адзначаны дыпломамі арганізатараў форуму.
Акрамя таго, народны музей «Гісторыя пасёлка Міханавічы» ДУА «Міханавіцкая сярэдняя школа» Мінскага раёна (кіраўнік музея Леўкавец Марыя Мікалаеўна) у рамках конкурсу форуму прадставіў культурна-адукацыйную праграму «Дыялог пакаленняў» і быў адзначаны дыпломам журы ў намінацыі «За лепшую культурна-адукацыйную праграму».

Пресс-центр Министерства образования.
Вярнуцца да спісу навін