Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Дні моладзі Азербайджана праходзяць у Брэсце

Апублікавана: 31.10.2019

Дні моладзі3.jpg

У рамках Дзён моладзі Азербайджана ў нашай краіне міністр адукацыі Беларусі І.В.Карпенка і намеснік міністра спорту і маладзёжнай палітыкі Азербайджана І.В.Бабаеў пабывалі ў горадзе над Бугам, дзе наведалі БрДУ імя А.С.Пушкіна, Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці і новую сярэднюю школу № 11.
Падчас паўтарагадзіннага адкрытага дыялогу з моладдзю, арганізаванага ва ўніверсітэце, абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў, якія тычыліся далейшага развіцця сяброўскіх адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам, арганізацыі студатрадаўскага і валанцёрскага руху, запатрабаванасці беларускай вышэйшай адукацыі сярод замежных грамадзян, рынку працы для моладзі, патрабаванняў да падрыхтоўкі сучасных спецыялістаў з улікам развіцця новых тэхналогій, асаблівасцей маладзёжнай палітыкі дзвюх краін, праблем сучаснай школы, рэалізацыі сумесных маладзёжных праектаў у сферы ІТ-тэхналогій і нават нацыянальнай кухні.
Паміж Беларуссю і Азербайджанам усталяваны даўнія сяброўскія адносіны, якія дынамічна развіваюцца ў розных напрамках, у тым ліку ў адукацыйнай і маладзёжнай палітыцы, культуры. Так, напрыклад, у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка адкрыты кабінет азербайджанскай мовы і культуры, а ў Бакінскім універсітэце створаны Цэнтр беларускай культуры, - адзначыў І.В.Карпенка. – Нам ёсць чаму павучыцца адзін ў аднаго, падзяліцца цікавым вопытам.
І.В.Бабаеў падзякаваў за гасцінны прыём і магчымасць бліжэй пазнаёміцца з 1000-гадовым Брэстам, наладзіць сяброўскія адносіны паміж моладдзю дзвюх краін.
І.В.Карпенка і І.В.Бабаеў пабывалі ў сярэдняй школе № 11, размешчанай у раёне новабудоўляў. Гэта самая вялікая ўстанова адукацыі ў вобласці. У школе атрымліваюць веды каля 2 тысяч дзяцей. Госці азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы і арганізацыяй адукацыйнага працэсу ў ёй.
Пасля школы госці пераехалі ў Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці, дзе працавалі творчыя майстэрні, інтэрактыўныя пляцоўкі і фотазоны. Творчыя калектывы Беларусі і Азербайджана паказалі сваё майстэрства падчас святочнага канцэрта.

Пресс-центр Министерства образования.
Вярнуцца да спісу навін