Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Час руху

Апублікавана: 01.12.2019

DSC_0300.JPG

У рамках Уcебеларускага злёту студэнцкіх атрадаў “Час руху!” адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра, на якой былі ўганараваны пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Працоўны семестр” на лепшы студэнцкі атрад і лепшую арганізацыю, якая прымала студэнцкі атрад. Ва ўрачыстасцях ўзялі ўдзел намеснік главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка, кіраўнікі ГА “БРСМ”, прадстаўнікі органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, студэнцкіх атрадаў Беларусі і Расіі, вытворчых прадпрыемстваў, на базе якіх сёлета працавалі студэнцкія атрады, ветэраны студатрадаўскага руху.
“Я рады вітаць у гэтай зале лепшыя студэнцкія атрады Беларусі, —адзначыў, звяртаючыся да прысутных, А.М.Кунцэвіч. — Вітаць вас, людзей, якія сваёй працай і жаданнем змаглі зрабіць так, каб вамі ганарыліся вашы родныя і блізкія, вашы педагогі і аднакурснікі, вашы гарады і пасёлкі, каб вамі ганарылася ваша краіна! На працягу ўсёй сваёй — больш як у паўстагоддзе — гісторыі студатрадаўскі рух Беларусі быў справай актыўных, нераўнадушных, адкрытых маладых людзей там, дзе гэта было найбольш патрэбна Радзіме. У перыяд станаўлення незалежнай Беларусі студатрадаўскі рух атрымаў новы віток развіцця, дзякуючы падтрымцы Прэзідэнта нашай краіны А.Р.Лукашэнкі. Маладой беларускай дзяржаве неабходны вашы ініцыятыва і энергія, ваша смеласць і накіраванасць у заўтрашні дзень. Гэты праект як і многія іншыя праекты БРСМ, красамоўна сведчыць пра тое, што прыйшоў ваш час, час руху”.
У знак высокай ацэнкі працы А.М.Кунцэвіч уручыў пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Працоўны семестр” Ганаровыя Сцягі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Высокія ўзнагароды атрымалі сельскагаспадарчы філіял “Вясна-энерга” РУП “Віцебскэнерга” (у намінацыі “Лепшы наймальнік”) і будаўнічы атрад “Эўрыка” імя Героя Савецкага Саюза В.І.Еранько Полацкага дзяржаўна ўніверсітэта як лепшы студатрад.
Падчас мерапрыемства таксама былі ўзнагароджаны лепшыя студэнцкія атрады, іх камандзіры і камісары, лепшыя штабы працоўных спраў навучальных устаноў краіны.
DSC_0427.JPG

Уручаючы ўзнагароды, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь І.В.Карпенка падкрэсліў важнасць студатрадаўскага руху: “Сёння мы не ўяўляем нашу сістэму вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі без трэцяга працоўнага семестра. І гэта не толькі таму, што ён фарміруе важныя прафесійныя і асобасныя якасці. Праз гады вы будзеце праязджаць па нашай краіне і з гонарам гаварыць: вось гэты аб’ект я будаваў сваімі рукамі”.
Асобныя словы ўдзячнасці ад міністра прагучалі ў адрас педагагічных атрадаў. “Цэлае лета іх удзельнікі працавалі з дзецьмі, якія адпачывалі ў аздараўленчых летніках краіны. Яны не проста праходзяць практыку і асвойваюць азы педагагічнай прафесіі, а аддаюць сваю душу і сэрца падрастаючаму пакаленню, ствараючы будучыню нашай краіны,” — адзначцыў Ігар Васільевіч.
Пасля афіцыйнай часткі студатрадаўцаў чакалі вечар знаёмстваў, спартыўныя і адукацыйныя праграмы і пляцоўкі, шэраг творчых мерапрыемстваў.

Уладзімір Фалалееў (“Настаўніцкая газета”) для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.Фота аўтара
Вярнуцца да спісу навін