Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Рэспубліканскі конкурс музеяў баявой славы «Іх подзвіг мы ў сэрцы захоўваем»

У сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс мерапрыемстваў грамадзянскай і ваенна-патрыятычнай накіраванасці, прысвечаных 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У рамках мерапрыемстваў рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе – 75!» у красавіку-маі адбудзецца падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу музеяў баявой славы «Іх подзвіг мы ў сэрцы захоўваем». Да сярэдзіны мая ўстановы адукацыі могуць прыняць удзел у рэспубліканскім фестывалі-конкурсе «Вянок славы». Падрыхтаваць даследчую працу аб педагогах – удзельніках Вялікай Айчыннай вайны і аб асобах (удзельнікі вайны, партыйныя дзеячы, партызаны, падпольшчыкі, інш.), імя якіх прысвоена вуліцам, установам адукацыі, воінскім часткам, іншым аб'ектам і прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе «Вайны свяшчэнныя старонкі навекі ў памяці людской» можна да кастрычніка 2020 года. Таксама, на працягу 2020 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць Усебеларускую акцыю «Народная летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!», прысвечаную 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У ходзе акцыі ажыццяўляецца збор інфармацыі (успамінаў і фатаграфій) удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Сабраныя матэрыялы неабходна накіроўваць у Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе будзе ажыццяўляцца навуковая апрацоўка атрыманых звестак, падрыхтоўка на іх аснове адпаведных выданняў, а таксама стварэнне электроннай базы дадзеных. Навучэнцам, у тым ліку саветам музеяў ва ўстановах адукацыі, якімі сабраны багаты матэрыял аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, прапануецца прыняць удзел у акцыі.