Выберыце шрыфт: Arial Times New Roman

Інтэрвал паміж літарамі: Стандартны Сярэдні Большой

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь

Иванец Андрей Иванович.jpg

ІВАНЕЦ Андрэй Іванавіч нарадзіўся ў Мінску, у 2006 г. скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2006 г. па 2019 г. працаваў у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, дзе прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да намесніка дырэктара па навуковай рабоце. З 2013г. па 2022г. старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі, з мая 2019 г. – галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі.
Іванец А.І., доктар хімічных навук (2017 г.), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021 г.), прафесар (2022 г.), з'яўляецца вядомым вучоным у галіне калоіднай хіміі і адсорбцыі. Аўтар звыш 250 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 8 патэнтаў.
У 2019–2022 гг. намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
10 лютага 2022 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка назначыў Андрэя Іванца Міністрам адукацыі.

Тэл.: +375 (17) 327 47 36
Факс: +375 (17) 200 84 83