Выберыце шрыфт: ArialTimes New Roman

Інтэрвал паміж літарамі: СтандартныСярэдніБольшой

Першы намеснік Міністра адукацыі

Бахановіч Аляксандр ГенадзевічБахановіч Аляксандр Генадзевіч нарадзіўся ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці. Адукацыя вышэйшая - скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, аспірантуру Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Доктар тэхнічных навук, дацэнт.

Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам галіновай навукова-даследчай лабараторыі рэменных перадач Навукова-даследчай часткі Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі, загадчыкам галіновай навукова-даследчай лабараторыі рэменьных перадач Навукова-даследчай часткі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, загадчыкам навукова-даследчай і інавацыйнай лабараторыі раменных перадач і сістэм прывадаў Навукова-даследчай часткі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, дэканам аўтатрактарнага факультэта Беларускага Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, прарэктарам па вучэбнай, выхаваўчай, ідэалагічнай рабоце і маладзёжнай палітыцы, прарэктарам па вучэбнай рабоце.

З 2020 па 2023 гады - рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У студзені 2023 года назначаны на пасаду першага намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Тэл.:  +375 (17) 200 99 09
Факс: +375 (17) 200 84 83