Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

2021 год абвешчаны ў Беларусі Годам народнага адзінства

pravo.by

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1 "Аб аб'яўленні 2021 года Годам народнага адзінства". Рашэнне прынята для кансалідацыі грамадства, з'яднання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.

Згодна з Указам Савет Міністраў сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам павінен распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.

Па матэрыялах БЕЛТА.