Государственный герб Республики Беларусь

Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Рэалізацыя міжнароднай дзейнасці ў нацыянальнай сістэме адукацыі, ажыццяўленне дзяржаўнай палітыкі ў галіне падрыхтоўкі нацыянальных кадраў для замежных краін ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь

Асноўнымі задачамі ўпраўлення з’яўляюцца:

- распрацоўка заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў па пытаннях арганізацыі і ажыццяўлення міжнароднай дзейнасці ў сферы адукацыі;

- забеспячэнне каардынацыі міжнароднай дзейнасці ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь;

- садзейнічанне развіццю мабільнасці студэнтаў, педагагічных і навуковых работнікаў.

Упраўленне ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі ажыццяўляе наступныя функцыі:

- удзельнічае ў распрацоўцы і рэалізацыі нарматыўных прававых актаў у галіне міжнароднага супрацоўніцтва, комплексных і мэтавых праграм мабільнасці;

- распрацоўвае, узгадняе праекты нарматыўных прававых актаў, пагадненняў, канцэпцый, дзяржаўных праграм у галіне развіцця міжнароднага супрацоўніцтва;

- ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў і рэалізацыю планаў па ўдзеле Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах у рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага Саюза, Садружнасці Незалежных Дзяржаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыi;

- ажыццяўляе метадычную і кансультатыўную падтрымку падведамных (падпарадкаваных) устаноў адукацыі па пытаннях рэалізацыі прамых дагавораў аб супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі і міжнародных сувязяў у цэлым;

- арганізуе сумесна са структурнымі падраздзяленнямі Міністэрства адукацыі рэалізацыю міждзяржаўных і міжведамасных дагавораў, міжнародных праграм і праектаў у сферы адукацыі;

- аналізуе і кантралюе дзейнасць устаноў адукацыі па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку прыёму, навучання і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь замежных грамадзян;

- падтрымлівае ў рамках сваёй кампетэнцыі сувязі з замежнымі ўстановамі, арганізацыямі і навучальнымі ўстановамі, міжнароднымі арганізацыямі, дыпламатычнымі і консульскімі ўстановамі замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь;

- ажыццяўляе абагульненне і аналіз эфектыўнасці службовых камандзіровак за мяжу работнікаў апарату Міністэрства адукацыі, падведамных (падпарадкаваных) устаноў вышэйшай адукацыі;

- садзейнічае ўстановам адукацыі ў рабоце па прыцягненні на вучобу ў Рэспубліку Беларусь замежных грамадзян, у тым ліку прадстаўнікоў беларускай дыяспары замежжа;

- арганізуе нацыянальныя экспазіцыі адукацыйных паслуг устаноў адукацыі на міжнародных выставах, праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва.