На главную/ Корень BE/АБІТУРЫЕНТУ

Выпускны ўжо хутка, а вы яшчэ не вызначыліся з выбарам універсітэта? Велізарная разнастайнасць спецыяльнасцяў прымушае сумнявацца ў вашым выбары? Палохае невядомасць вашага будучага? Прыходзьце на Рэспубліканскую ўніверсітэцкую суботу ў Палац спорту 14 мая і збаўцеся ад сваіх страхаў!

На мерапрыемстве вас чакае прафарыентацыйная выстава, на якой вы можаце азнаёміцца з экспазіцыямі усіх УВА нашай краіны і, непасрэдна ў студэнтаў, якія там навучаюцца, можна атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні, даведацца пра магчымасці навучання, перавагах навучальнай установы і перспектывах пасля вучобы.

Усе беларускія ВНУ, незалежна ад формы ўласнасці, раскажуць наведвальнікам аб тым, на якія спецыяльнасці будзе ажыццяўляцца набор у 2016 годзе, як і дзе жывуць іх студэнты, як праводзяць свой вольны час і г.д.

Калі ў вас ёсць пытанні па ходзе ўступнай кампаніі, працы прыёмнай камісіі, асаблівасцях падачы дакументаў - вам таксама да нас!

Падчас выставы будзе арганізавана работа кансультацыйнага пункта, дзе спецыялісты растлумачаць будучым абітурыентам незразумелыя моманты.

А, каб Палац спорту на адзін дзень ператварыўся ў сапраўдны Палац студэнцкага жыцця, непаўторную атмасферу створаць творчыя пляцоўкі рэспубліканскіх устаноў дадатковай адукацыі.

У завяршэнні мерапрыемства вас чакае канцэрт рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці дзяцей і моладзі «АРТ - выкацыі».

Рэспубліканская універсітэцкая субота - гэта ўнікальная магчымасць азнаёміцца з перавагамі спецыяльнасцяў і навучальных устаноў, задаць пытанні, якія вас цікавяць спецыялістам і проста выдатна правесці вольны час з карысцю для свайго будучага!

Чакаем вас у Палацы спорту 14 мая.

Мерапрыемства будзе доўжыцца з 10:00 да 17:00.