Дашкольная адукацыя - узровень асноўнай адукацыi, накіраваны на рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту (да 6 гадоў) у адпаведнасці з яго узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, набыццё ім сацыяльнага вопыту.

 
Дасягнуты ўзровень ахопу дзяцей дашкольнымі ўстановамі з'яўляецца адным з самых высокіх сярод краін СНД. Забяспечаны поўны ахоп дзяцей пяцігадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы.
 
Даступнасць дашкольнай адукацыі захоўваецца за кошт развіцця шматфункцыянальнай сеткі дашкольных устаноў, ўкаранення новых форм арганізацыі адукацыі ў адпаведнасці з запытамі бацькоў.
 
У 3 тыс.951 установе дашкольнай адукацыі (яслі, яслі-сады, дзіцячыя сады, санаторныя яслі-сады і дзіцячыя сады, спецыяльныя дашкольныя ўстановы, дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці) выхоўваецца 409,8 тыс. дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту. У адпаведнасці з запытамі бацькоў ва ўстановах дашкольнай адукацыі адкрываюцца групы на платнай аснове. Адукацыйны працэс ва ўстановах дашкольнай адукацыі забяспечваюць 55,6 тыс. педагогаў.
 
Ва ўстановах дашкольнай адукацыі краіны створаны здароўезберагальныя ўмовы, дзякуючы якім назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя змяншэння колькасці дзён, прапушчаных адным дзіцяці па хваробе за год.
 
Прымаюцца меры па навукова-метадычнаму забеспячэнню адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі. У гэтых мэтах у 2015 годзе выдадзена 13 найменняў навучальных выданняў.