Министерство образования Республики Беларусь

З моладдзю пра моладзь

Опубликовано: 24.06.2018

З моладдзю пра моладзь_1.jpg

З 21 па 25 чэрвеня ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” праходзіць XIV Міжнародны маладзёжны форум “Дружба без межаў”. За час правядзення форуму з 2005 года яго ўдзельнікмі сталі больш за 800 чалавек з 20 краін блізкага і далёкага замежжа. У гэтым годзе ў мерапрыемстве бяруць удзел прадстаўнікі 13 краін: Азербайджана, Беларусі, В’етнама, Камеруна, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Расіі, Сірыі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны.
У насычанай праграме форуму — урачыстая цырымонія ўскладання кветак “Мы памятаем!” на стэле “Мінск — горад-герой”, экскурсія па Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, форум-сустрэчы, пляцоўкі па абмене вопытам, сустрэчы з прадстаўнікамі маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прадстаўніком ЮНІСЭФ у Рэспубліцы Беларусь доктарам Рашэдам Мустафа Рарварам, наведванне Беларускай АЭС, фарсайт маладзёжных сацыяльных праектаў “Час дзейнічаць”, выстава-прэзентацыя нацыянальных культур “Шматколерная палітра”, касцёр Дружбы, этнакультурныя праграма “Зямля пад белымі крыламі”. Гэта далёка не ўвесь пералік спраў і мерапрыемстваў пяцідзённага знаходжання моладзі ў нашай краіне.
jNUwwq64-5A.jpg

22 чэрвеня на XIV Міжнародным маладзёжным форуме “Дружба без межаў” стаў асаблівым днём. У гэты дзень НДЦ “Зубраня” наведаў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Васільевіч Карпенка. Ігар Васільевіч прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця, на якой падчас прывітальнага слова падкрэсліў значнасць дыялогу паміж маладымі людзьмі розных краін і пажадаў самага галоўнага — захавання міру, за які змагаліся нашы продкі. Цырымонія адкрыцця перайшла ў сустрэчу з удзельнікамі форуму “Размова з моладдзю пра моладзь”. Падчас сустрэчы прадстаўнікі розных краін змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць, унесці прапановы па арганізацыі і рэалізацыі маладзёжных праектаў, абмеркаваць асноўныя напрамкі маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Пералік пытанняў быў сапраўды шырокі і разнастайны: адукацыя ў Беларусі, працаўладкаванне моладзі, арганізацыя вольнага часу маладых людзей, патрыятычнае выхаванне, фарміраванне пазітыўнага стаўлення да сямейных каштоўнасцей, стварэнне ўмоў для сацыяльна значных і грамадскіх ініцыятыў, пралік запатрабаванасці спецыялістаў заўтрашняга дня, інклюзіўная адукацыя.
Нягледзячы на свабодную і нязмушаную абстаноўку, сустрэча прайшла прадуктыўна, удзельнікі форуму былі ўражаныя разгорнутасцю і глыбінёй атрыманых адказаў. На памяць аб праведзенай сустрэчы ўдзельнікі форуму ўручылі Ігару Васільевічу памятны знак “Ганаровы ўдзельнік Міжнароднага маладзёжнага форуму “Дружба без межаў”.
1_(2).jpg

Завяршыўшы размову з удзельнікамі форуму, Ігар Васільевіч сустрэуўся з дзецьмі і кіраўнікамі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, якія адпачываюць у НДЦ “Зубраня” ў рамках рэалізацыі Міжнароднай беларуска-сірыйскай змены “Ад сэрца да сэрца”. Пасля прагляду відэафільма аб знаходжанні дзяцей у нашай краіне Ігар Васільевіч звярнуўся да ўсіх прысутных: цёплыя і душэўныя словы, якія гучалі ў адрас сяброў з далёкай Сірыі не маглі пакінуць абыякавымі, а ўручэнне падарунку парадавала дзяцей не менш за ветлівыя адносіны. Удзельнікі Міжнароднай беларуска-сірыйскай змены таксама падрыхтавалі для Міністра адукацыі падарунак: канцэртную праграму, на якой прадэманстравалі свае таленты. Завяршылася сустрэча традыцыйнай памятнай фатаграфіяй.

Кацярына ШАРКЕЛЬ, намеснік дырэктара НДЦ “Зубраня” па вучэбна-метадычнай рабоце для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.
Вернуться к списку новостей