Министерство образования Республики Беларусь

Узаемная зацікаўленасць

Опубликовано: 22.05.2018

01.jpg

У Беларусь прыбыла дэлегацыя з Рэспублікі Зімбабвэ на чале з міністрам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Амонам Мурвіра. У склад дэлегацыі ўвайшлі супрацоўнікі гэтага міністэрства, кіраўнікі навучальных устаноў. Госці з Зімбабвэ пазнаёміліся з сістэмай адукацыі Беларусі, наведалі навучальныя ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі, пабывалі на пляцоўках III Рэспубліканскага конкурса прафесійнага майтэрства WorldSkills Belarus 2018.

3.jpg

22 мая дэлегацыя з Зімбабвэ наведала Міністэрства адукацыі. Госці сустрэліся з міністрам адукацыі І.В.Карпенка, супрацоўнікамі галіновага міністэрства. На сустрэчы прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Зімбабвэ ў Расійскай Федэрацыі (і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве) Майк Нікалас Санга.

4.jpg

Ігар Васільевіч Карпенка шчыра павітаў гасцей і выказаў спадзяванне, што такая сустрэча павінна стаць штуршком для развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі не толькі ў адукацыйнай сферы, але ўвогуле для ўмацавання адносін паміж народамі.
Наша краіна разглядае супрацоўніцтва з Зімбабвэ як важны накірунак знешней палітыкі на афрыканскім кантыненце, і Беларусь адкрыта для абмеркавання супрацоўніцтва паміж краінамі, адзначыў І.В.Карпенка. Нарматыўная база ў сферы ўзаемадзеяння паміж краінамі знаходзіцца на міжурадавым і міжведамасным узроўнях, але хацелася каб наша супрацоўніцтва было скіравана ў практыкаарыетаваную плынь. У гэтых адносінах мэтазгодна было б пашырыць міжуніверсітэцкае супрацоўніцтва, ствараць сумесныя праекты ў сферы навукі, наладжваць абмен студэнтамі і выкладчыкамі.
--Мы зацікаўлены, каб вашы грамадзяне маглі атрымаць у нашых установах вышэйшай адукацыі тыя спецыяльнасці, якія неабходны эканоміцы вашай краіны, - адзначыў Ігар Васільевіч.
У сістэме вышэйшай школы Беларусі створаны ўсе магчымасці для навучання замежных студэнтаў, і наша краіна зацікаўлена прымаць на вучобу грамадзян з іншых краін. Цяпер адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі на англійскай мове рэалізуюць 29 УВА па 73 спецыяльнасцях. Акрамя таго, інтэнсіўна развіваецца дыстанцыйнае навучанне на англійскай мове па спецыяльнасцях у сферы інфармацыйных тэхналогій, эканомікі, кіравання на прадпрыемстве, менеджменту і інш.
Таксама Беларусь мае высокія дасягненні ў развіцці прафесійнай падрыхтоўкі рабочых і спецыялістаў для сацыяльна-эканамічнага комплексу нашай краіны, якая сёння ўзнята на новую вышыню і скіравана на канкурэнтаздольнасць выпускнікоў устаноў ПТА і ССНУ, на задавальненне тых запытаў, якія прад’яўляюць заказчыкі кадраў. На фарміраванне працоўных рэсурсаў арыентаваны рух WorldSkills, у якім аб’яднаны намаганні адукацыі і вытворчасці ў падрыхтоўцы высокакласных рабочых і спецыялістаў.
 
1.jpg

Як адзначыў І.В.Карпенка, беларускі бок гатовы аказаць дапамогу калегам з Зімбабвэ ў стварэнні на тэрыторыі гэтай краіны рэсурсных цэнтраў прафесійнай адукацыі, распрацаваць адпаведнае навукова-метадычнае забеспячэнне, ажыццявіць падрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі і стажыроўку адпаведных кадраў.
Амон Мурвіра ўсе прапановы беларускага боку падтрымаў і выказаў намер прыступіць да іх рэалізацыі ў самы бліжэйшы час.

Ала КЛЮЙКО для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота Алега ІГНАТОВІЧА.
Вернуться к списку новостей