Министерство образования Республики Беларусь

Узаемаадносіны з Венесуэлай стратэгічна важныя

Опубликовано: 10.01.2018

DSC_3167_1.jpg

У Міністэрстве адукацыі прайшла сустрэча міністра адукацыі І.В.Карпенкі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Хасэ Багіяна Перычы.
І.В. Карпенка цёпла павітаў кіраўніка дыпламатычнай місіі і адзначыў, што Беларусь разглядае ўзаемаадносіны з Венесуэлай, як стратэгічна важныя па ўсіх накірунках дзейнасці, уключаючы адукацыйную галіну, і гатова развіваць супрацоўніцтва дзеля развіцця абедзьвюх краін.
DSC_3188_2.jpg

Міністр нагадаў, што напрыканцы мінулага года было праведзена значнае мерапрыемства для прадстаўнікоў дыпламатычных місій розных краін, у тым ліку і Венесуэлы, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь. Дыпламаты наведалі рэсурсныя цэнтры прафесійнай адукацыі, створаныя на базе некалькіх навучальных устаноў Мінска. Дзякуючы гэтай сустрэчы былі вызначаны дадатковыя кропкі ўзаемадзеяння, якія дазволяць больш эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці дзвюх краін у развіцці адукацыі.
- Зразумела, што тыя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, якія сёння праходзяць у Венесуэле пад эгідай Баліварыянскай рэвалюцыі,патрабуюць адпаведных кадраў для развіцця краіны і яе эканомікі, - заявіў Ігар Васільевіч.

- І мы гатовы падставіць плячо сяброўскай краіне і пасадзейнічаць развіццю працоўных рэсурсаў у Венесуэле.
Супрацоўніцтва з Венесуэлай ў адукацыйнай галіне ажыццяўляецца сёння ў адпаведнасці з Пагадненнем паміж урадамі дзвюх краін. Імкліва развіваецца міжуніверсітэцкае ўзаемадзеянне, згодна якому ўжо з некалькімі навучальнымі установамі вышэйшай адукацыі заключаны дамоўленасці аб супрацоўніцтве.
- Калі ў вышэйшай адукацыі мы ўжо наладзілі цесныя сувязі з калегамі Венесуэлы, то на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі работа толькі распачынаецца, - адзначыў І.В. Карпенка.

- Істотным крокам у гэтым накірунку стала прапанова беларускага боку стварыць на тэрыторыі Венесуэлы шматпрофільны і шматфункцыянальны цэнтр прафесійнай адукацыі па неабходных для гэтай краіны профілях.
Міністр адукацыі заявіў, што Беларусь, непасрэдна галіновае міністэрства адкрыта для супрацоўніцтва з Венесуэлай, і выказаў спадзяванне, што ў новым годзе яно яшчэ больш умацуецца і пашырыцца.
Пасол Венесуэлы падтрымаў памкненні Міністэрства адукацыі Беларусі ў развіцці адносін паміж дзвюмя краінамі ў сферы адукацыі.
- Паміж нашымі краінамі наладжаны сувязі згодна пагаднення, якое было падпісана ў 2008 годзе камандантам Уга Чавесам. Найбольш значным дасягненнем супрацоўніцтва апошніх гадоў стала арганізацыя навучання грамадзян Венесуэлы ва ўніверсітэтах Беларусі па розных спецыяльнасцях. У сістэме адукацыі Беларусі вядзецца падрыхтоўка і навуковых кадраў з ліку венесуэльскіх грамадзян. Многія з тых, хто вучыўся ў Беларусі, ужо скончылі вучобу і паспяхова працуюць на сваёй Радзіме.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні распрацоўкі і падрыхтоўкі да падпісання пагаднення аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, абмену спецыялістамі, якія займаюцца інавацыйнымі накірункамі навуковай дзейнасці, арганізацыі навукова-даследчых, навукува-тэхнічных стажыровак, правядзення сумесных адукацыйна-культурных мерапрыемстваў.Таксама абмярковалася пытанне арганізацыі ў Беларусі мерапрыемстваў з прычыны 5-гадавіны са дня смерці Уга Чавеса. Пасол прапанаваў правесці прэзентацыю кнігі, якая прысвечана жыццю і дзейнасці каманданта Венесуэлы, у навучальных установах нашай краіны, дзе вядзецца вывучэнне іспанскай мовы.
І.В.Карпенка выказаў намер больш цесна працаваць з Міністэрствам народнай улады па ўніверсітэцкай адукацыі, навуцы і тэхналогіях Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла і запрасіў кіраўніка гэтага міністэрства наведаць нашу краіну для азнаямлення з сістэмай адукацыі Беларусі.

Ала КЛЮЙКО для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.Фота Алега Ігнатовіча.
Вернуться к списку новостей