Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Усё толькі пачынаецца

Опубликовано: 21.08.2019

     команда.png

Расквечаная ва ўсе колеры нацыянальных сцягаў краін свету Казань гасцінна прымае ўдзельнікаў 45-а міжнароднага чэмпіянату па прафесійным майстэрстве WorldSkills.

З 22 па 28 жніўня адведзена на спаборніцтвы. 1,3 тысячы канкурсантаў з 63 краін, якія будуць паказваць сваё майстэрства у 56 кампетэнцыях. Наша каманда прадстаўлена ў колькасці 36 канкурсантаў, якія будуць удзельнічаць у 33 кампетэнцыях (у мінулым чэмпіянаце ў Абу-Дабі – 27).
Права на правядзенне чэмпіянату Казань атрымала ў 2015 годзе па выніках галасавання ўсіх краін-членаў міжнароднага руху WorldSkills International, у час чэмпіянату свету ў Бразіліі.У Расіі рух WorldSkills Russia ахоплівае ўсе 85 рэгіёнаў краіны і з’яўляецца адным з прыярытэтных праектаў у сферы падрыхтоўкі кадраў. Агульная колькасць чалавек, якія прыбылі ў Казань, складае больш за 5500 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі нацыянальных дэлегацый, дэлегацый Future Skills і Juniors Skills. Таксама сфарміраваны валанцёрскія атрады, куды ўвайшлі 500 іншагародніх і міжнародных валанцёраў.

Традыцыйна ў Казані арганізавана дзелавая праграма. У рабоце міжнароднай канферэнцыі, на якой як правіла збіраюцца кіраўнікі урадаў краін свету, адукацыйнай галіны краін свету. З боку Расійскай Федэрацыі ў маштабнай сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі Урада Расійскай Федэрацыі.

У рамках дзелавой праграмы пройдуць больш за 30 тэматычных сесій, дзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў адукацыі, міжнародных экспертаў у сферы зялёнай эканомікі, цыфравізацыі і аўтаматызацыі і г.д. З боку Рэспублікі Беларусь у дзелавой праграме прымаюць удзел прадстаўнікі вядучых прадпрыемстваў Беларусі, у тым ліку Мінскага завода колавых цягачоў, Магілёўліфтмаш, іншых арганізацый. Па сутнасці прыезд вытворцаў, спонсараў руху WorldSkills у Беларусі стаў першай па такой колькасці і прадстаўнічасці дэлегацыяй. Перад пачаткам чэмпіянату кіраўнікі УВА Беларусі і вытворцы наведалі прадпрыемствы Казані, навучальныя ўстановы, у тым ліку знакаміты Казанскі універсітэт, Казанскі тэхнікум інфармацыйных тэхналогій і сувязі, Універсітэт Інаполіс і шэраг іншых.

Ала Клюйко для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.
Вернуться к списку новостей