Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Усе нашы юніёры атрымалі медалі

Опубликовано: 27.08.2019

index.jpg

Яшчэ пакуль не падведзены вынікі асноўных спаборніцтваў міжнароднага чэмпіянату WorldSkills Kazan 2019, а нашы юніёры ўжо ўзрадавалі Беларусь. Усе ўдзельнікі JuniorSkills з нашай краіны заваявалі медалі сярэбранай і бронзавай пробы.У намінацыі “Графічны дызайн” сярэбраны медаль выйграў Максім Цароў, у намінацыі “Эксплуатацыя беспілотных авіяцыйных сістэм” таксама серабро атрымаў Максім Парфяновіч. Мікіта Штраўс выступаў ў кампетэнцыі “Полімеханіка і аўтаматызацыя” і заняў на п’едыстале другую ступень. Кампетэнцыя “Прамысловая робататэхніка” стала сярэбранай для Іллі Мельнікава і Міланы Казловай, а ў кампетэнцыі “Веб-тэхналогіі” бронзавы медаль выйграў Ілля Калько. Віншуем нашых юніёраў і кіраўніка каманды Мікалая Уладзіміравіча Гаўрылюка з выдатнымі вынікамі!

Пресс-центр Министерства образования.
Вернуться к списку новостей