Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Удасканальваць падрыхтоўку да ваеннай службы

Опубликовано: 13.07.2019

DSC_1672_1.jpg

13 ліпеня міністр адукацыі Ігар Васільевіч Карпенка і міністр абароны Андрэй Аляксеевіч Раўкоў сустрэліся з выхаванцамі ваенна-патрыятычнага лагера, які працуе на базе 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы. Кіраўнікі міністэрстваў азнаёміліся з працай лагера, наведалі музей гісторыі і баявой славы брыгады, пагутарылі з легендарным разведчыкам ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Генадзем Уладзіміравічам Юшкевічам.
Ваенна-патрыятычнае выхаванне навучэнскай моладзі — адзін з асноўных напрамкаў супрацоўніцтва DSC_1591_1.jpg

Міністэрства адукацыі і Міністэрства абароны. Штогод сумеснымі намаганнямі міністэрстваў праводзіцца каля 150 профільных лагераў. За 10 гадоў у іх адпачыла, набыло пэўныя навыкі больш за 100 тысяч юнакоў і дзяўчат. Сёння ў краіне працуе каля 70 такіх лагераў для цяжкіх падлеткаў, навучэнцаў ваенна-патрыятычных класаў, тых, хто хоча звязаць сваё жыццё з дзейнасцю ў сілавых структурах.
“Падобныя лагеры важныя не толькі з пункту гледжання выхавання грамадзяніна, патрыёта, але і набыцця падлеткамі і юнакамі элементарных навыкаў, без якіх немагчыма выходзіць у самастойнае жыццё. Гэта выдатная школа падрыхтоўкі да службы ва Узброеных Сілах. Я сам служыў у арміі і магу сказаць, што ваенная служба многае дае. Гэта не проста атрыманне ваеннай спецыяльнасці, гэта яшчэ і жыццёвы, сацыяльны вопыт”, — падзяліўся Ігар Васільевіча Карпенка.
Па словах Андрэя Аляксеевіча Раўкова, калі мы гаворым пра незалежнасць, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць, захаванне канстытуцыйнага ладу, пра мір і бяспеку ў дзяржаве, то для гэтага трэба прыкладваць намаганні ў ваенна-патрыятычным выхаванні насельніцтва, і ў першую чаргу моладзі. “Маладому чалавеку, які ў юным узросце сутыкнецца з армейскім калектывам, цяжкасцямі тэрміновай службы, будзе потым лягчэй служыць. Мы робім усё, каб пад кіраўніцтвам афіцэраў выхаванцы ваенна-патрыятычнага лагера атрымалі пэўныя навыкі, якія спатрэбяцца і ў жыцці, і ў ваеннай службе. Разам з Міністэрствам адукацыі мы сур’ёзна падыходзім да ваенна-патрыятычнага выхавання, у тым ліку да пытання павышэння прэстыжу тэрміновай службы. Трэба ўдасканальваць дапрызыўную падрыхтоўку. Выкладаць яе павінен чалавек, які служыў у арміі”, — лічыць міністр абароны.
Як адзначыў міністр адукацыі, неабходна падняць статус выкладчыка дапрызыўнай падрыхтоўкі, цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі дааснасціць неабходным абсталяваннем. У гэтай справе значную дапамогу аказвае Міністэрства абароны. Падчас размовы з журналістамі закраналіся пытанні ўдасканалення кадэцкай адукацыі, дзейнасці ваенна-патрыятычных класаў, павышэння прэстыжу тэрміновай службы.

Ігар ГРЭЧКА для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота аўтара
Вернуться к списку новостей