Министерство образования Республики Беларусь

Свята роднай мовы

Опубликовано: 21.02.2018

123.jpg

Сёння ў краiне адзначаюць Дзень роднай мовы. Дзень, калi варта пацвердзiць вядомае: чытаць, пiсаць i думаць па–беларуску здольны кожны. Бо мова — тое, што нас аб’ядноўвае i робiць унiкальнымi. Гэта цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа. I ў гэтым свеце беларуская мова — мова нашай радзiмы, у якой ёсць рашучасць, цвёрдае слова «гонар», i мяккае, далiкатнае — «пяшчота», i добрае, заспакаяльнае — «спачуванне», i цёплае, ласкавае — «мама»... У кожным куточку краiны, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова: у школьных падручнiках i творах лiтаратуры, казках i навуковых даследаваннях, нарэшце, у генах людзей, якiя праз дзесяцiгоддзi перададуць яе сваiм дзецям i ўнукам. Сiтуацыя, якую мы маем сёння, унiкальная. Успамiнаюцца словы Прэзiдэнта, сказаныя на жнiвеньскiм рэспублiканскiм педагагiчным савеце: «Давайце будзем багатымi людзьмi. Няхай у нас будзе дзве родныя мовы: руская i беларуская». Сказана вельмi шчыра, па–беларуску.
У Нацыянальнай акадэмii навук «моўны» тыдзень распачаўся яшчэ ў панядзелак. Сярод запланаваных мерапрыемстваў — навукова–практычны семiнар, гульня–вiктарына «Язык–Quiz» для творчай моладзi НАН, а таксама дыскусiя «Беларуская мова i бiзнес». Ужо сёння пачне працу мiжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская мова ў сферы sacrum: гiсторыя i сучаснасць». Тут прэзентуюць юбiлейнае выданне «Псалтири» у перакладзе на сучасную беларускую мову, а таксама зладзяць «круглы стол» па праблемах рэлiгiйнай тэрмiналогii.
Святкаваннi з нагоды Дня роднай мовы падхопяць сёння i музеi — амаль у кожным культурным кутку краiны пройдуць акцыi i чытаннi. Так, напрыклад, Дзяржаўны музей гiсторыi беларускай лiтаратуры запрашае ў паэтычную вандроўку ў мiнулае, а гасцям мемарыяльнага музея Якуба Коласа прапануюць напiсаць невялiкую дыктоўку. У 15.00 на татальную дыктоўку ў магiлеўскую бiблiятэку iмя Карла Маркса запрашае тутэйшая арганiзацыя «Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны».
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі традыцыйна 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы: праводзяцца рознабаковыя мерапрыемствы адукацыйнага характару, якія садзейнічаюць папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў, ладзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі рэдакцый літаратурных выданняў, канферэнцыі, метадычныя семінары, літаратурныя гасцёўні і вечарыны, прэзентацыі кніг і інш.
Інфармацыя па пытаннях развіцця беларускай мовы і літаратуры, цікавыя звесткі аб жыцці і творчасці беларускіх пісьменнікаў, таксама вядомых людзей Беларусі размяшчаецца на сайтах устаноў адукацыі, перыядычна афармляюцца інфармацыйныя стэнды і насценныя газеты. Работа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі накіравана на правядзенне розных мерапрыемстваў навучальнага і выхаваўчага характару, якія садзейнічаюць папулярызацыі беларускай літаратуры.

Прэс-цэнтр Міністэрства адукацыі.
Вернуться к списку новостей