Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

На чарзе Абілімпікс

Опубликовано: 27.08.2019

у канференц-зале

Дэлегацыя з Беларусі, якая прыбыла ў Казань, у складзе з кіраўніцтва і педагогаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Мінска і рэгіёнаў, наведала не толькі пляцоўкі чэмпіянату свету WorldSkills, але і пабывала ў шэрагу навучальных устаноў Казані.
Сярод іх Казанскі будаўнічы каледж, дзе арганізаваны рэсурсны вучэбна-метадычны цэнтр па стварэнні умоў для атрымання сярэдняй прафесійнай адукацыі тых асоб, якія маюць абмежаванні ў здароўі. На базе каледжа прайшоў семінар па пытаннях арганізацыі інклюзіўнай прафесійнай адукацыі з удзелам нашай дэлегацыі, педагагічнага калектыва Казанскага будаўнічага каледжа, прадстаўнікоў Дэпартамента дзяржаўнай палітыкі ў сферы прафесійнай адукацыі і апераджальнай падрыхтоўкі кадраў Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі.
Намеснік дырэктара дэпартамента С.А.Картошкін пазнаёміў гасцей з рэалізацыяй палітыкі па развіцці інклюзіўнай прафесійнай адукацыі на прыкладзе Казанскага будаўнічага каледжа і ў цэлым расказаў аб развіцці ў Расійскай Федэрацыі руху “Абілімпікс”, конкурса прафесійнага майстэрства для людзей з абмежаваннямі ў здароўі, які ўжо арганізоўваецца ў Расіі з 2015 года. Гэты праект з’яўляецца часткай новастворанай праграмы, якая сёння рэалізуецца ў Расійскай Федэрацыі і скіраваны на суправаджэнне такой катэгорыі маладых людзей у прафесійнай падрыхтоўцы і працаўладкаванні. Менавіта такі конкурс дазваляе забяспечваць даступнасць прафесійнай адукацыі для рознай катэгорыі людзей. Аб гэтым, дарэчы, гаворка вялася і на міжнароднай канферэнцыі міністраў адукацыі, якая праходзіла пад эгідай чэмпіяната свету WorldSkills.
Як заявіў прадстаўнік дэпартамента, такія спаборніцтвы, як “Абілімпікс” дазваляюць узмацніць сувязі ўстаноў сярэдняй прафесійнай адукацыі ў Расіі з работадаўцамі. Дзякуючы такім конкурсам, якія носяць прафарыентацыйны характар, маладым людзям прадастаўляецца магчымасць пазнаёміцца з прафесійнай падрыхтоўкай, якая арганізавана ва ўстановах адукацыі для моладзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. Гэта яшчэ адзін крок да іх сацыялізацыі ў грамадстве.
Адметна,што прэстыж сярэдняй прафесійнай адукацыі ў Расіі істотна вырас. У апошнія гады паток паступаючых на гэты ўзровень адукацыі павялічыўся ў 2 разы. Як бачна, змянілася стаўленне да гэтага навучання ў грамадстве. Прафесійная падрыхтоўка стала больш даступнай і для людзей з абмежаваннямі, а конкурс “Абілімпікс” раскрывае магчымасці такой катэгорыі людзей.
В.М.ГАлубоўскі з дырэктарам установы А.У.Просневым

В.М.Галубоўскі расказаў, што ў Беларусі вядзецца ўдасканаленне нацыянальнай сістэмы кваліфікацый. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі праводзіць палітыку пашырэння магчымасцей у навучанні і працаўладкаванні такой катэгорыі людзей.У Працоўны кодэкс плануецца ўнесці паняцце “частковая кваліфікацыя”. У час семінара адбыўся абмен вопытам па пытаннях развіцця інклюзіўнай прафесійнай адукацыі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь.

Ала Клюйко для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота аўтара.
Вернуться к списку новостей