Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Майстэрства, якое аб’ядноўвае

Опубликовано: 23.08.2019

photo_2019-08-22_11-45-02.jpg

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Васільевіч Карпенка прыбыў з візітам ў Казань, дзе праходзіць міжнародны конкурс прафесійнага майстэрства WorldSkills. У першы дзень прыбывання ў сталіцы Рэспублікі Татарстан Ігар Васільевіч наведаў горад высокіх тэхналогій “Іннаполіс”, які знаходзіцца недалёка ад Казані. Гэта першы расійскі горад для ІТ-спецыялістаў. Па сутнасці ён створаны з чыстага ліста: інфраструктура, эканоміка, адукацыя і сервіснае абслугоўванне арганізавана з прымяненнем высокіх тэхналогій. Горад размясціўся на 1200 га зямлі, і там пражывае 3 тысячы чалавек. Інтэлектуальным ядром Іннаполіса лічыцца універсітэт, дзе студэнты атрымоўваюць вышэйшую ІТ-адукацыю.
-- Вельмі цікава знаёміцца з інавацыйнымі накірункамі развіцця адукацыйнай галіны ў нашых калег, -- адзначыў І.В.Карпенка. — Гэта магчымасць супаставіць нашы падыходы ў развіцці ІТ у нашай краіне з тымі, якія рэалізоўваюцца ў нашых суседзяў.
IMG_8581.JPG

У час візіту ў Казань Ігар Васільевіч наведаў конкурсныя пляцоўкі чэмпіянату свету WorldSkills, сустрэўся з экспертамі, канкурсантамі, прыняў удзел у міжнароднай канференцыі міністраў адукацыі краін-удзельніц WorldSkills. І.Карпенка выступіў перад удзельнікамі канферэнцыі і паведаміў пра тыя здабыткі ў развіцці гэтага руху, якія ўжо назапашаны ў нашай краіне. Ігар Васільевіч падкрэсліў, што WorldSkills – гэта не проста конкурс, гэта магчымасць вывесці прафесійную адукацыю на новы ўзровень, укараняць міжнародныя стандарты, ствараць умовы для таго, каб нашы навучэнцы маглі авалодваць тымі прафесійнымі кампетэнцыямі, якія знаходзяцца ў сусветным трэндзе.
Запланавана сустрэча І.В.Карпенкі з міністрам асветы Расійскай Федэрацыі Вольгай Васільевай, дзе будзе абмяркоўвацца тэма ўзаемадзеяння дзвюх краін у сферы прафесійнай падрыхтоўкі кадраў. Таксама адбудзецца працяг размовы з расійскімі калегамі, распачатай у Санк-Пецярбургу на Форуме рэгіёнаў па рэалізацыі маладзёжнага праекта “Цягнік дружбы Брэст-Уладзівасток”, прысвечаны 75- годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Валерый Мікалаевіч Галубоўскі, рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, які мае статус афіцыйнага дэлегата Рэспублікі Беларусь у руху WorldSkills, прыняў удзел у Генеральнай асамблеі краін-удзельніц WorldSkills International, якая сёлета стала знакавай па некалькіх пазіцыях. Адбылася змена прэзідэнта арганізацыі WorldSkills Саймана Бартлі, які па заканчэнні пэўнага тэрміну пакінуў гэтую пасаду. Сайман Бартлі шмат зрабіў для яго развіцця ў нашай краіне. У час яго прэзідэнцтва Беларусь стала членам WorldSkills International. Цяпер гэтую арганізацыю будзе узначальваць Дэгой, таксама вопытны кіраўнік, які шмат гадоў свайго жыцця прысвяціў гэтаму руху.

Ала Клюйко для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.
Вернуться к списку новостей