Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Матывацыі не займаць

Опубликовано: 22.08.2019

Паралельна з правядзеннем чэмпіянату свету ў Казані працягваюцца дзелавыя і сяброўскія сустрэчы паміж прадстаўнікамі адукацыі розных краін свету. Наша дэлегацыя гэтыя дні працягвала сустракацца з расійскімі калегамі, абмяркоўваць значнасць правядзення чэмпіянатаў WorldSkills дзеля развіцця супрацоўніцтва ў галіне адукацыі з іншымі краінамі і ў тым ліку з Расійскай Федэрацыяй.
Рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта І.В.Войтаў адзначыў, што ўніверсітэт вельмі цесна кантактуе з навучальнымі установамі Казані, у прыватнасці з універсітэтам тэхналагічнага профілю.Сумесна рэалізуецца шмат навукова-даследчых праектаў, якія тычацца развіцця лясной гаспадаркі, праводзіцца абмен выкладчыкамі і студэнтамі. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт удзельнічаў у расійскім праекце, які быў прысвечаны выданню падручнікаў тэхналагічнага профілю новага пакалення. Таксама ўніверсітэт вядзе супрацоўніцтва з казанскімі навучальнымі ўстановамі і прадпрыемствамі па нафта-хімічным накірунку ў тым ліку і дабычы нафты. Развіццё гэтага накірунку мае вялікае дзяржаўнае значэнне і звязана з забеспячэннем нафтавымі прадуктамі нашай краіны. Ігар Вітальевіч паведаміў, што ў час прыбывання беларускай дэлегацыі ў Казані мяркуецца падпісанне дагавораў з Казанскім федэральным універсітэтам і Казанскім аграрным універсітэтам. Заключэнне гэтых дакументаў будзе звязана з развіццём лясной гаспадаркі, у чым беларускі ўніверсітэт мае істотны впыт і гатовы падзяліцца з расійскімі калегамі. Ігар Вітальевіч Войтаў не прамінуў тэму дня – правядзенне сусветнага чэмпіянату WorldSkills, у якім удзельнічаюць выхаванцы ўніверсітэта. Увогуле студэнты ўніверсітэта маюць вялікія заслугі ў нацыянальных і міжнародных чэмпіянатах у плотніцкай і сталярнай справе.Таксама ва ўніверсітэце сфарміравана экспертная група з ліку выкладчыкаў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку канкурсантаў па шэрагу кампетэнцый дрэваапрацоўчай прамысловасці.
--Я прыехаў падтрымаць сваіх студэнтаў на чэмпіянаце ў Казані, якія выступаюць у трох кампетэнцыях: хлебапячэнне, кулінарнае майстэрства, рэстаранны сервіс, падключыўся да размовы М.А.Кіркор, рэктар Магілёўскага дзяржаўнаа ўніверсітэта харчавання. — Па ўсіх гэтых кампетэнцыях нашы студэнты паказваюць вельмі добрыя вынікі і праславіліся на нацыянальных і міжнародных спаборнітцвах. Мы ствараем для прафесійнай падрыхтоўкі нашых студэнтаў самыя спрыяльныя ўмовы, каб яны станавіліся прафесіяналамі міжнароднага ўзроўню. Максім Аляксандравіч паведаміў, што ва ўніверсітэце збіраюцца пашыраць маштабы руху WorldSkills з улікам пажаданняў саміх студэнтаў. У бліжэйшы час будзе развівацца падрыхтоўка па іншых кампетэнцыях. На гэты раз рэктар магілёўскага ўніверсітэта збіраецца падпісаць дагавор аб супрацоўніцтве з Казанскім аграрным універсітэтам, у якім будуць пераважаць пункты па акадэмічнай мабільнасці студэнтаў двух універсітэтаў па спецыяльнасці перапрацоўкі харчовай сыравіны.
-- Наш універсітэт мае істотныя здабыткі ў развіцці харчовай прамысловасці і гатовы ўдасканальваць сваю дзейнасць пры ўзаемадзеянні з іншымі ўніверсітэтамі. Максім Аляксандравіч высока ацаніў рух WorldSkills, які прадастаўляе магчымасці матываваць моладзь да прафесійнага майстэрства і тым самым уздымаць на больш высокую ступень прафесійную адукацыю ў нашай краіне.
П.В.Огер, намеснік генеральнага дырэктара Мінскага завода колавых цягачоў падкрэсліў значнасць цесных кантактаў з установамі прафесійнай адукацыі па падрыхтоўцы кадраў. Гэты завод з кожным годам пацвярджае менавіта такія адносіны з Рэспубліканскім інстытутам прафесійнай адукацыі і выступае яго надзейным партнёрам і ў развіцці руху WorldSkills.
--Гэты чэмпіянат --выдатнае адлюстраванне таго, які спецыяліст патрэбен сёння нашай вытворчасці,-- адзначыў Павел Віктаравіч.-- Яшчэ адзін плюс такіх спаборніцтваў-- гэта выкарыстанне вопыту замежных краін у развіцці прафесійнай падрыхтоўкі, рэалізацыя міжнародных тэндэнцый. І,безумоўна, цесная сувязь адукацыі і вытворчасці. Таму наш завод і надалей будзе актыўна ўдзельнічаць у прафесійнай падрыхтоўцы кадраў для нашай эканомікі.
А.І.Сафонаў, дэкан машынабудаўнічага факультэта БНТУ, паведаміў, што машынабудаўнічы факультэт універсітэта выступае лідэрам у спаборніцтвах WorldSkills, і студэнты ўніверсітэта выдатна выступаюць у розных кампетэнцыях чэмпіянатаў нацыянальнага і сусветнага ўзроўняў. –
WorldSkills дазваляе спалучыць тэорыю, практыку, навуку і тым самым выйсці у падрыхтоўцы спецыялістаў на максімальны вынік.
Афіцыйны партнёр кампаніі Festool В.В.Казак расказаў, што арганізацыя, якую ён прадстаўляе, цесна супрацоўнічае з навучальнымі ўстановамі па ўкараненні новых сучасных тэхналогій у дрэваапрацоўчай прамысловасці і непасрэдна ў вырабе мэблі. Акрамя таго, праводзяцца вучэбныя семінары, скіраваныя на апераджальную падрыхтоўку кадраў, укараненне інавацыйных методык.У рабоце гэтай кампаніі выпрацоўваюцца новыя падыходы ў прафарыентацыйнай рабоце сярод моладзі з улікам міжнародных тэндэнцый, якія прадастаўляе WorldSkills.

Ала Клюйко для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.
Вернуться к списку новостей