Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Дзень беларускага пісьменства

Опубликовано: 31.08.2019

IMG-b2ac0b810881a146d3180094a60d0c87-V.jpg

Сёння ў Слоніме пачаліся святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня беларускага пісьменства. Насычаная праграма пазнаёміць жыхароў горада з навінкамі кнігавыдання і цікавымі праектамі выдавецтваў і сродкаў масавай інфармацыі Беларусі.
Прафесійныя педагагічныя выданні краіны прадстаўлены ў павільёне “Педагагічная прэса Беларусі”, дзе свае газеты і часопісы прэзентуюць установа “Выдавецкі дом “Педагагічная прэса” і выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”. Сёння павільён быў аддадзены юным чытачам газеты “Переходный возраст”. Наведвальнікі мелі магчымасць сустрэцца з супрацоўнікамі рэдакцыі газеты, а таксама пазнаёміцца з праектамі, якія “Переходный возраст” рэалізуе ў розных кутках краіны.
Таксама сёння былі падведзены вынікі чарговага рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, тэлеканал СТБ і Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Заўтра, 1 верасня, адбудуцца асноўныя ўрачыстасці свята. У павільёне “Педагагічная прэса Беларусі” пройдуць сустрэчы з аўтарамі і чытачамі, прэзентацыі кніг, газет і часопісаў.

Пресс-центр Министерства образования.
Вернуться к списку новостей