Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Часопісу “Народная асвета” споўнілася 95 гадоў

Опубликовано: 11.09.2019

02.jpg

11 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол з нагоды 95-годдзя выхаду ў свет першага нумару навукова-педагагічнага часопіса “Народная асвета”.

Рэдакцыйны калектыў сабраў за круглым сталом прадстаўнікоў усіх узроўняў сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь: настаўнікаў і педагогаў вышэйшай школы, дырэктараў устаноў адукацыі і кіраўнікоў адукацыйнай галіны краіны.

У мерапрыемстве ўзяў удзел намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай, які, віншуючы прысутных з юбілеем выдання, падкрэсліў метадычную значнасць “Народнай асветы” у адукацыйнай прасторы Беларусі, а таксама пажадаў калектыву часопіса далейшай плённай работы і поспеху ў чытачоў.

Уладзімір ФАЛАЛЕЕЎ для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.
Вернуться к списку новостей