Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

У час сустрэчы

Опубликовано: 04.12.2018

IMG_9993_1.jpg

У час сустрэчы, якая прайшла ў навукова-тэхналагічным парку БНТУ “Політэхнік”, Ігар Васільевіч Карпенка павітаў узбекскую дэлегацыю і выказаў спадзяванні, што супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферы адукацыі будзе мацнець з кожным годам.
-- Мы ўскладваем вялікія надзеі на ўмацаванне нашых сувязей у адукацыйнай галіне і гатовы падзяліцца нашым вопытам, новымі  распрацоўкамі і дасягненнямі, --выказаўся Ігар Васільевіч.—Мы мяркуем пашыраць супрацоўніцтва не толькі ў вышэйшай, але і ў прафесійнай адукацыі, і спадзяёмся, што нашы здабыткі спатрэбяцца нашым калегам з Узбекістана.
Ігар Васільевіч Карпенка расказаў аб дзейнасці Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, які забяспечвае метадычным суправаджэннем больш за 400 спецыяльнасцей і кваліфікацый прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Па кожнай з іх створаны вучэбна-метадычныя комплексы, з якімі беларускі бок гатовы падзяліцца з узбекскімі калегамі. Акрамя таго, адзначыў І.В.Карпенка, плануецца абмен студэнтамі, выкладыкамі ўніверсітэтаў дзвюх краін, правядзенне стажыровак, павышэнне кваліфікацыі педагогаў Беларусі і Узбекістана.Адметна тое, што сёння паміж універсітэтамі дзвюх краін заключаны 41 дагавор аб супрацоўніцтве, у рамках якіх вядзецца навукова-даследчая работа, ажыццяўляецца абмен вопытам. Узрасла і колькасць узбекскіх студэнтаў у беларускіх універсітэтах. Сёлета ў нашых УВА вучыцца больш за 200 чалавек з Узбекістана.
-- Мы лічым, што візіт міністра вышэйшай і сярэдняй адукацыі Узбекістана адкрые новыя перспектывы супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, навуковай сферы, у вызначэнні новых накірункаў для пашырэння супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, --адзначыў І.В.Карпенка.
-- Я прыемна ўражаны тым, што пабачыў у вашым парку, --адзначыў міністр І.У.Маджыдаў пасля наведвання навукова-тэхналагічнага парку БНТУ “Політэхнік”.--Як раней, так і сёння вельмі цяжка інтэграваць прафесійную адукацыю з вытворчасцю. І ваш парк з’яўляецца яскравым прыкладам гэтай інтэграцыі, які нам хацелася б пераняць.
І.У.Маджыдаў заявіў, што ў парку прадстаўлены шлях ад ідэі да вытворчасці, і ў яе рэалізацыі ўдзельнічаюць студэнты, выкладчыкі, навукоўцы. Праца гэтай супольнасці толькі станоўча паўплывае на інтэграцыю адукацыйнай галіны з вытворчымі  працэсамі, якія адбываюцца ў эканоміцы.  Міністр паведаміў, што ўсе распрацоўкі парка прадстаўляюць вялікую каштоўнасць. Асабліва зацікавіла гасцей з Узбекістана медыцынскія распрацоўкі, ІТ-тэхналогіі, іншыя ўзоры навукі і тэхнікі.

Пресс-центр Министерства образования.
Вернуться к списку новостей