Министерство образования Республики Беларусь

Адукацыйны патэнцыял школьнага краязнаўства: спалучэнне тэорыі і практыкі

Опубликовано: 30.03.2018

DSC_2346.JPGУ Год малой радзімы ў мэтах выяўлення і распаўсюджвання станоўчага вопыту работы педагагічных работнікаў па арганізацыі краязнаўчай дзейнасці, фарміравання і развіцця ў падрастаючага пакалення грамадзянскай і патрыятычнай самасвядомасці 29 сакавіка 2018 года на базе Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» прайшоў рэспубліканскі краязнаўчы форум «Адукацыйны патэнцыял школьнага краязнаўства: спалучэнне тэорыі і практыкі».
У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Беларускай Праваслаўнай Царквы, Беларускага фонду культуры, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, а таксама педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны. Усяго больш за 60 чалавек.
Адкрыла форум Л.В. Емяльянчык, кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў форуму звярнуліся Сягоднік Аляксандр Іванавіч, намеснік Старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Уладыка Веніямін, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі, Гілеп Уладзімір Аляксандравіч, прадстаўнік Грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры», галоўны рэдактар выдання «Краязнаўчая газета».
DSC_2497.JPGУдзельнікі форуму пазнаёміліся з рэгіянальным вопытам краязнаўчай дзейнасці, заслухалі выступленні навукоўцаў і педагогаў-краязнаўцаў па пытаннях выкарыстання рэгіянальнай адукацыйнай прасторы ў мэтах грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, разгледзелі шляхі ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі па далучэнні моладзі да пазнання сваёй малой радзімы.
Таксама удзельнікі форуму пазнаёміліся з выставай «Вытокі малой радзімы», прадстаўленай навучэнцамі ўстаноў адукацыі г. Мінска.

Пресс-центр Министерства образования.
Вернуться к списку новостей