Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Адкрываюцца новыя гарызонты

Опубликовано: 22.06.2019

IMG_20190622_110432.jpg

Сустракаючы госцю, Ігар Васільевіч Карпенка адзначыў важнасць сустрэчы са сваёй калегай з Кыргызстана.
--Прыемна, што пры такой насычанай і разнастайнай праграме візіту ў нашу краіну вы знайшлі час наведаць наша галіновае міністэрства, --заявіў на пачатку сустрэчы І.В.Карпенка.—Унас агульныя погляды на развіццё сістэмы адукацыі, і наша супрацоўніцтва атрымае новы імпульс. І.В.Карпенка ўзгадаў, што ў аснове ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі паміж краінамі закладзена пагадненне аб супрацоўніцтве, якое дзейнічае з 2006 года. Акрамя таго, на развіццё адносін паміж краінамі ў адукацыйнай сферы істотны ўплыў аказваюць міжуніверсітэцкія дагаворы, якіх заключана больш за 30. Па меркаванні двух міністраў адносіны паміж краінамі ў сферы адукацыі маюць патрэбу ў актывізацыі.
--Наша супрацоўніцтва трэба насыціць новымі, канкрэтнымі мерапрыемствамі, вызначыць новыя кірункі ўзаемадзеяння, -- адзначыў Ігар Васільевіч.—Такія крокі прастымулююць ўстановы адукацыі нашых краін, ведамасныя структуры ў актывізацыі кантактаў па тых накірунках, якія з’яўляюцца цікавымі для нас і для вас, дазволяць знайсці новыя шляхі ўзаемадзеяння.
Гульміра Кудайбердыева ў адказ падзякавала беларускі бок за цёплы прыём, аказаны пры сустрэчы, за выдатныя мерапрыемствы, правядзеныя на самым высокім узроўні, за папярэднія гады супрацоўніцтва, якія ўвайшлі ў гісторыю супрацоўніцтва і паўплывалі на развіццё адукацыі Кыргызстана.
-- Удвая прыемна сустракацца з надзейнымі партнёрамі ў такія знамянальныя дні, калі праходзяць II Еўрапейскія гульні,-- падкрэсліла Гульміра Карымаўна.—Мы вельмі задаволены прыездам у Беларусь. Тыя пытанні, якія тычацца развіцця сістэмы адукацыі Беларусі, вельмі актуальны і для нас. Мы вельмі даражым вопытам з якім вы дзеліцеся, нам вельмі каштоўны кожны напрамак, які вядзе да развіцця і ўдасканалення адукацыйнай адукацыі.
Міністр адукацыі Кыргызстана адзначыла, што для краіны вельмі цікавыя пытанні падрыхтоўкі кадраў у апераджальным рэжыме, па новых спецыяльнасцях, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі.У Беларусі ў гэтым напрамку ёсць ужо істотныя здабыткі, і Кыргызстан гатовы выкарыстоўваць вопыт беларускіх калег. Кыргызскі бок зацікаўлены і ў тым, каб накіроўваць сваіх грамадзян на вучобу ва УВА Беларусі. Магчыма, у будучым гэтаму паспрыяе выкарыстанне грантаў для замежных грамадзян, якія прадугледжаны ў Беларусі.Было прапанавана таксама актывізаваць супрацоўніцтва паміж універсітэтамі ў абмене студэнтамі, выкладчыкамі, у пашырэнні сумеснай навукова-даследчай дзейнасці.
Знайшло падтрымку ў абодвух бакоў стварэнне рэсурснага цэнтра ў Кыргызстане, і наступная падрыхтоўка для яго майстроў вытворчага навучання. З гэтай мэтай будзе пашырана супрацоўніцтва кыргызскіх калег з Рэспубліканскім інстытутам прафесійнай адукацыі. Акрамя таго, міністр адукацыі Кыргызстана выказана пажаданне вывучаць вопыт беларускіх калег у выданні вучэбнай літаратуры, стварэнні дапаможнікаў, электронных сродкаў навучання.
Міністр адукацыі І.В.Карпенка адзначыў, што сувязі паміж краінамі яшчэ больш умацуюцца, і для развіцця адукацыйнай галіны дзвюх краін адкрыюцца новыя гарызонты.

Ала КЛЮЙКО. Фота Уладзіміра ФАЛАЛЕЕВА
Вернуться к списку новостей