Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Адкрыты мікрафон з міністрамі

Опубликовано: 25.06.2019

DSC_4285_1.jpg

Днямі на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры адбылася сустрэча выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў з кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.
Сёлетняя сустрэча сабрала прадстаўнікоў студэнцкай моладзі з усіх абласцей Беларусі. Мерапрыемства прайшло ў фармаце адкрытага мікрафону.
— Сёння для вас асаблівы дзень, паколькі завяршаецца цікавы этап ў вашым жыцці — студэнцкае жыццё. Кожны з вас — без пяці хвілін малады спецыяліст, прыклад для кожнага прадстаўніка студэнцкай моладзі ў навуковай дзейнасці, спорце, валанцёрстве, актыўным жыцці, — звярнуўся да прысутных міністр адукацыі Ігар Карпенка. — Вы атрымалі прафесію, але не спыняйцеся на дасягнутым. Спрабуйце, дзейнічайце, прымайце вывераныя рашэнні. Дарогу асіліць той, хто ідзе.
Ігар Васільевіч звярнуў увагу сваіх суразмоўцаў на тое, што ў сценах універсітэта нараджаецца і сапраўднае сяброўства, якое чалавек праносіць праз жыццё. І ўсе набыткі, якія дае вышэйшая навучальная ўстанова, ацэньваюцца ўжо пасля яе заканчэння, з пункту гледжання набытага вопыту.
Пасля вітальнага слова гасцей з міністэрстваў студэнты змаглі задаць ім пытанні.

DSC_4188_1.jpg

У большасці юнакоў і дзяўчат цікавіў уласны вопыт іх суразмоўцаў: гісторыя ўдзелу ў студэнцкіх будаўнічых атрадах, уражанні ад вандровак па Беларусі, яскравыя моманты ў перыяд вучобы, любімы від спорта на ІІ Еўрапейскіх гульнях. Аднак былі і пытанні, якія закраналі сферу інтарэсаў саміх маладых людзей — медыцыну, гісторыю, мастацтва. Так, Уладзіслаў Шпакоўскі з Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта пацікавіўся ўзаемадзеяннем адукацыіі і бізнеса, Арцем Панкратаў з Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта закрануў пытанні страхавой медыцыны, а Міхаіл Шырокі з Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова звярнуў увагу на першасную ролю для грамадства ў вывучэнні гісторыі краіны.
— Жыццё неаднойчы будзе прымаць у вас экзамены. Жадаю заўсёды здаваць іх на “выдатна”, — рэзюмаваў І.В. Карпенка.

Ірына ІВАШКА. Фота Алега ІГНАТОВІЧА
Вернуться к списку новостей