На главную/Архив новостей
201720162015201420132012201120102009200820072006200520042003
МайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьИюньАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрь
31 декабря 2008
Создан сайт
03 декабря 2008
Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы

Заняткі праводзіць загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар В.І.Іўчанкаў.

Рэгістрацыя – 10 снежня 2008 г. з 9.00 да 9.20 гадзін па адрасе: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9, аўд. № 409.

Пры сабе неабходна мець пашпарт, копію плацёжнага даручэння аб пералічэнні аплаты за семінар.

Кошт навучання – 50000 (пяцьдзесят тысяч) беларускіх рублёў. Грошы неабходна перавесці на разліковы рахунак БДУ № 3632904930033 МГД Белінвестбанка г. Мінска, КОД 764, УНП 100235722 з указаннем: Факультэт павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў (семінар “Беларускі правапіс”).

Просім паведаміць аб удзеле ў семінары да 08 снежня 2008 г. па наступнай форме:

Прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы (ВНУ, кафедра, пасада), кантактны тэлефон, e-mail.
Кантактны тэлефон: 209-57-46, факс: 209-57-40, e-mail: olga_zah@rambler.ru

01 декабря 2008
ПРЭС – БЮЛЕТЭНЬ

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ПРЭС-ЦЭНТР

вул. Савецкая, 9
220010, Мінск,
тэл. 222-42-43, факс (017) 220-84-83
E-mail:ivchenkov@minedu.unibel.by

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

ПРЕСС-ЦЕНТР

ул. Советская, 9
220010, Минск
тел. 222-42-43, факс (017) 220-84-83
E-mail: konchits@minedu.unibel.by


Белтэлерадыёкампанія
Рэдакцыі газет
Інфармацыйныя агенцтвы
Прэс-цэнтры
ПРЭС – БЮЛЕТЭНЬ
(Снежань 2008 г.)

2-3 снежня Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў (вул. Макаёнка, 12) праводзіць рэспубліканскі семінар кіраўнікоў гурткоў суднамадэлізму.
Пачатак работы семінара: 2 снежня ў 14.00.
Тэл. 267-78-80

З 2 па 4 снежня на базе Нацыянальнага дзіцячага аздараўленчага лагера “Зубраня” (Мядзельскі раён) пройдзе рэспубліканскі семінар-нарада “Аб арганізацыі аздараўлення дзяцей і мерах па яго паляпшэнні”.
Да ўдзелу ў рабоце семінара-нарады запрошаны прадстаўнікі абласных, раённых і гарадскіх упраўленняў (аддзелаў) адукацыі, што курыруюць летні адпачынак і аздараўленне дзяцей, работнікі ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання, кіраўнікі аздараўленчых лагераў. Разам з педагогамі праблемы дзіцячага аздараўлення абмяркуюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў і інш.
У рамках работы семінара будуць прааналізаваны розныя формы летняга адпачынку і занятасці дзяцей, вынікі работы школьных стадыёнаў, спартыўных секцый, клубаў, гурткоў па інтарэсах у летні перыяд.
Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням падбору кваліфікаваных педагагічных кадраў для загарадных аздараўленчых лагераў, а таксама іх падрыхтоўкі для работы з часовым дзіцячым калектывам.
На семінары будуць падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшую метадычную распрацоўку змены ў аздараўленчым лагеры “Здаровае лета”.
Тэл. 222-66-11

У снежні ў Рэспубліканскім Доме навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі (вул. Славінскага, 12) будзе праходзіць заключны этап (выстава работ) рэспубліканскага агляду тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Тэл. 263-24-70, 267-60-17

У снежні ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прадоўжыць работу рэспубліканскі фальклорна-краязнаўчы конкурс “Купалле на Беларусі”.
Мэта конкурсу – пашырэнне ведаў аб святочна-абрадавай культуры беларускага народа і выхаванне пачуцця павагі да народных традыцый культуры і яе носьбітаў; вывучэнне вопыту работы лепшых калектываў фальклорна-этнаграфічных і фальклорна-краязнаўчых гурткоў і іншых вучнёўскіх калектываў устаноў адукацыі, папулярызацыя іх даследчай і творчай дзейнасці; пошук і выяўленне таленавітай моладзі, вызначэнне лепшых калектываў устаноў адукацыі і іх заахвочванне; прапаганда народных традыцый па святкаванні “Купалля”.
Тэл. 328 39 31

2-5 снежня ў Гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па водных відах спорту праводзіцца рэспубліканская універсіяда па плаванні (мужчыны, жанчыны).
Тэл. 203-57-12

3-4 снежня ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі будзе працаваць рэспубліканскі семінар “Развіццё полікультурнай асобы вучня сродкамі вучэбнага прадмета “Замежная мова”.
Тэл. 222-66-47

4-5 снежня ў Гомелі будзе праходзіць рэспубліканскі семінар “Выкарыстанне электронных сродкаў навучання і кіравання ў дзейнасці агульнаадукацыйных устаноў”.
Тэл. 222-62-98

У снежні ў гарадах, раёнах, абласцях Рэспублікі Беларусь і ў г. Мінску будзе праходзіць рэспубліканскі конкурс дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў “Свет адкрыты кожнаму”.
Мэта конкурсу – фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянскасці і патрыятызму; фарміраванне талерантных адносін да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей; выхаванне ў моладзі талерантных адносін да людзей з абмежаванымі магчымасцямі; атрыманне дзецьмі і моладдзю новых ведаў у галіне нацыянальнай і сусветнай гісторыі і культуры.
Па выніках конкурсу будзе выдадзены зборнік лепшых творчых работ і будуць адабраны ўдзельнікі летняй аздараўленчай профільнай змены “Лідэр-2009”.
Тэл. 216-29-62

4-5 снежня на базе Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа швейнай вытворчасці (2-гі завулак Р.Люксембург, 7) пройдзе заключны этап рэспубліканскай выставы метадычнага забеспячэння вучэбнай спецыяльнасці “Тэхналогія вытворчасці швейных вырабаў”.
Тэл. 208-57-32

У снежні будзе працягвацца рэспубліканскі конкурс піянерскіх агітбрыгад “Запалі касцёр дабра”, прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (сумесна з Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй).
Тэл. 216-29-62

У снежні ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі стартуе рэспубліканскі конкурс сцэнарыяў культурна-забаўляльных мерапрыемстваў для навучэнскай моладзі.
Па выніках правядзення конкурсу будзе выдадзены зборнік сцэнарных распрацовак і метадычных рэкамендацый у дапамогу культарганізатарам прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
Тэл. 200-63-21, 226-53-76

8-9 снежня ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі будзе працаваць рэспубліканскі семінар “Спецыфіка вывучэння рускай літаратуры ў старэйшых класах”.
Тэл. 222-64-92

З 8 па 13 снежня на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі будзе праходзіць рэспубліканскі турнір юных матэматыкаў.
Тэл. 200-98-39

У другой дэкадзе снежня Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі плануе правесці рэспубліканскі семінар “Значэнне і прынцыпы арганізацыі турніраў сярод школьнікаў у развіцці інтэлектуальнага руху Рэспублікі Беларусь” для арганізатараў турніраў па інтэлектуальных гульнях.
Тэл. 216-29-62

10-11 снежня Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў (вул. Макаёнка, 12) праводзіць рэспубліканскі семінар кіраўнікоў гурткоў картынгу.
Пачатак работы семінара: 10 снежня ў 14.00.
Тэл. 267-78-80

11 снежня на базе Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 2 лёгкай прамысловасці” (вул. Маякоўскага, 123) пройдзе рэспубліканскі семінар “Арганізацыйнае і навукова-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкі рабочых кадраў з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”.
У семінары прымуць удзел работнікі Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства аховы здароўя, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, іншых грамадскіх арганізацый, якія ажыццяўляюць прафесійную падрыхтоўку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Тэл. 223-37-10, 222-64-90

Да 12 снежня ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе экспанавацца выстава лепшых работ ІІ Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка “Сябруюць дзеці на планеце”.
Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца медалямі, дыпломамі і каталогамі з малюнкамі; удзельнікі конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і каталогамі з малюнкамі.
Тэл. 227-76-73

15-16 снежня ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі праводзіцца рэспубліканскі семінар “Павышэнне кваліфікацыі і развіццё прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў геаграфіі”.
Тэл. 222-67-98

16-17 снежня на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі пройдзе рэспубліканскі семінар “Пытанні навучання фізіцы ў сучасных умовах”.
Тэл. 200-98-39

16-19 снежня ў Мінскім дзяржаўным гандлёвым каледжы (вул. Усходняя, 183/43) праводзіцца рэспубліканская алімпіяда прафесійнага майстэрства па спецыяльнасці “Выраб прадукцыі і арганізацыя харчавання”.
Тэл. 262 46 42, 262 46 31

17-18 снежня ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адбудзецца фінал рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў вышэйшай навучальнай установе.
Фінал агляду-конкурсу праводзіцца ў выглядзе конкурсу праектаў на лепшую арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы.
Тэл. 222-62-31

17-18 снежня ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі будзе працаваць рэспубліканскі семінар “Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій для павышэння якасці школьнай біялагічнай адукацыі”.
Тэл. 200-98-39

18 снежня ва ўстановах адукацыі праводзіцца рэспубліканскі конкурс па рускай мове і літаратуры “Жураўлік”.
Тэл. 222-64-92

З 20 снежня 2008 года па 10 студзеня 2009 года ва ўстановах адукацыі праводзіцца навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”.
У акцыі прымуць удзел органы дзяржаўнага кіравання, арганізацыі, ведамствы.
Акцыя праводзіцца ў сацыяльна-педагагічных установах, школах-інтэрнатах, бальніцах для дзяцей-інвалідаў.
Тэл. 200-87-50, 222-62-31

З 22 снежня 2008 г. па 29 студзеня 2009 г. ў галерэі “Прырода і творчасць” Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва будзе праходзіць рэспубліканская выстава-конкурс фітадызайна “Лёд. Кветкі. Фантазія”.
Тэл. 263-05-71

23 снежня ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрыецца рэспубліканская традыцыйная выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”, якая будзе экспанавацца па 23 студзеня 2009 года.
Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і каталогамі.
Тэл. 227-76-73

23 снежня ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва адбудзецца першы этап ХХ рэспубліканскага конкурсу навуковых эколага-біялагічных работ навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання.
У конкурсе прымуць удзел 49 навучэнцаў навуковага таварыства “Даследчык” Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва.
Мэта конкурсу – выяўленне і падтрымка найбольш адораных і здольных да правядзення навукова-даследчых работ па біялогіі і экалогіі навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання, актывізацыя работы навуковых таварыстваў навучэнцаў.
Тэл. 263-05-71

24-29 снежня ў г. Мінску адбудзецца рэспубліканская універсіяда па настольным тэнісе (мужчыны, жанчыны).
Тэл. 203-57-12

25-27 снежня ў Палацы Рэспублікі пройдзе дабрачыннае навагодняе свята для дзяцей ва ўзросце 8-14 гадоў з удзелам Кіраўніка дзяржавы.
У праграме свята: вялікае навагодняе прадстаўленне з удзелам вядомых выканаўцаў беларускай эстрады, лепшых самадзейных творчых дзіцячых і дарослых калектываў краіны, наведванне тэатра, экскурсіі па г. Мінску, гульнёвая праграма ў Мінскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі.
Тэл. 200-14-11, 222-62-31

27, 28 і 30 снежня ў актавай зале Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва пройдзе навагодняе свята “Ёлачка любіць вясёлых дзяцей”, у якім прымуць удзел 220 дзяцей ад 2 да 6 гадоў і іх бацькі.
Тэл. 263-05-71

Інфармацыя УА “Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі”
аб мерапрыемствах, якія адбудуцца ў снежні 2008 года

Назва мерапрыемства
Тэрмін правядзення
Месца
правядзення
Статус
Асноўная праблематыка
Курсы павышэння кваліфікацыі
Базавыя курсы
Выкладчыкі агульнаадукацыйных дысцыплін: "Сучасная методыка выкладання агульнаадукацыйных прадметаў і дысцыплін" - беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура 08.12-19.12
РІПА,
г.Мінск, вул.Ваўпшасава, 23
тэл.245 84 43
Рэспублі
канскі
Павышэнне кваліфікацыі
Выкладчыкі, метадысты, выхавальнікі: "Атэстацыя педагагічных работнікаў, як стымул росту прафесійнага майстэрства" (кваліфікацыйны экзамен на адпавяданне вышэйшай катэгорыі) 08.12-19.12
РІПА
Рэспублі
канскі
Павышэнне кваліфікацыі
Работнікі кантрольна-рэвізійных службаў Міністэрства адукацыі: “Удасканаленне прафесійнай падрыхтоўкі работнікаў кантрольна-рэвізійных службаў” 08.12-19.12
РІПА
Рэспублі
канскі
Павышэнне кваліфікацыі
Культарганізатары ўстаноў адукацыі, выхавальнікі: "Арганізацыя і змест пазаўрочнай дзейнасці ва ўмовах установы адукацыі" 08.12-19.12
РІПА
Рэспублі
канскі
Павышэнне кваліфікацыі
Курсы павышэння кваліфікацыі
Мэтавыя курсы
Дырэктары, намеснікі дырэктараў, метадысты ўстаноў ПТА, супрацоўнікі ўпраўленняў адукацыі і ВМЦ прафесійнай адукацыі: "Арганізацыя прафесійна-тэхнічнай адукацыі па завочнай форме" 08.12-19.12
РІПА
Рэспублі
канскі
Павышэнне кваліфікацыі
Намеснікі дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, выкладчыкі, метадысты, выхавальнікі: "Арганізацыя і змест работы па прафілактыцы гандлю дзецьмі і іх сэксуальнай эксплуатацыі ва ўстановах адукацыі" 08.12-19.12
РІПА
Рэспублі
канскі
Павышэнне кваліфікацыі