На главную/Архив новостей
201720162015201420132012201120102009200820072006200520042003
МайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьИюньАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрь
02 июля 2008
ПРЭС – БЮЛЕТЭНЬ

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ПРЭС-ЦЭНТР

вул. Савецкая, 9
220010, Мінск,
тэл. 222-42-43, факс (017) 220-84-83
E-mail:ivchenkov@minedu.unibel.by

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

ПРЕСС-ЦЕНТР

ул. Советская, 9
220010, Минск
тел. 222-42-43, факс (017) 220-84-83
E-mail: konchits@minedu.unibel.by


Белтэлерадыёкампанія
Рэдакцыі газет
Інфармацыйныя агенцтвы
Прэс-цэнтры
ПРЭС – БЮЛЕТЭНЬ (Ліпень 2008 г.)

З 30 чэрвеня па 2 ліпеня на базе Маладзечанскага цэнтра пазашкольнай работы “Маладзік” (г. Маладзечна, вул. Машэрава, 3) праводзіцца VI спартакіяда навучэнцаў па тэхнічных відах спорту, прысвечаная Году здароўя (ракетамадэляванне). Адкрыццё спаборніцтваў: 1 ліпеня ў 10.00. Тэл. 263-99-80

З 30 чэрвеня па 8 ліпеня ў Брэсцкай вобласці (воз. Селяхі) і на Браслаўскіх азёрах будуць працаваць рэспубліканскія турысцкія перасовачныя палатачныя лагеры. Тэл. 262-54-19

У ліпені навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў Беларусі прымуць удзел у міжнародных алімпіядах па матэматыцы, фізіцы, біялогіі, хіміі: з 10 па 22 ліпеня – у міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы ў Іспаніі (г. Мадрыд), з 20 па 29 ліпеня – у міжнароднай алімпіядзе па фізіцы ў Вьетнаме (г. Ханой), з 13 па 20 ліпеня – у міжнароднай алімпіядзе па біялогіі ў Індыі (г. Мумбай), з 12 па 21 ліпеня – у міжнароднай алімпіядзе па хіміі ў Венгрыі (г. Будапешт). Тэл. 200-98-39

1 ліпеня ў Уздзенскім раёне Мінскай вобласці адбудзецца пасяджэнне рэспубліканскага савета акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Тэл. 262-54-19

2-10 ліпеня на базе Вілейскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя будзе працаваць рэспубліканскі навукова-даследчы лагер “Даследчык”. Тэл. 267-87-28

4-12 ліпеня ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях будуць працаваць рэспубліканскія турысцкія перасовачныя палатачныя лагеры. Тэл. 262-54-19

З 14 па 19 ліпеня ў Віцебскай вобласці пройдзе турысцкі злёт навучэнцаў Саюзнай дзяржавы, у якім прымуць удзел 500 чалавек. Тэл. 262-54-19

14-22 ліпеня на базе Вілейскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя пройдзе рэспубліканскі трэніровачны збор каманды Рэспублікі Беларусь, удзельніцы злёта юных эколагаў Расіі і Беларусі “Экалогія без межаў”. Тэл. 267-87-28

З 14 па 23 ліпеня ў Беларускім дзяржаўным агратэхнічным універсітэце будзе праходзіць Міжнародны кангрэс “Сельскі турызм як сродак вырашэння праблем занятасці насельніцтва, рэгіянальнага развіцця і аховы навакольнага асяроддзя” з удзелам прадстаўнікоў IAAS (Міжнароднай асацыяцыі студэнтаў сельскай гаспадаркі і сумежных навук): 15 ліпеня – афіцыйнае адкрыццё Генеральнай Асамблеі “Беларусь вітае гасцей”; 17 ліпеня – “Ярмарка універсітэтаў”; 21 ліпеня – цырымонія закрыцця Генеральнай Асамблеі. Тэл. 227-12-06

З 15 ліпеня па 4 жніўня дэлегацыя выхаванцаў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прыме ўдзел у VII Міжнародным фестывалі “Зменім свет да лепшага”, які будзе праходзіць у Міжнародным дзіцячым цэнтры “Артэк”. Тэл. 227-12-06

16-20 ліпеня Народны ансамбль танца “Белая Русь” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе ўдзельнічаць у Міжнародным фальклорным фестывалі ў г. Рыбніц-Дамгартен (Германія). Тэл. 227-12-06

17-20 ліпеня Народная харавая капэла “Раніца” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прыме ўдзел у Міжнародным фестывалі харавога мастацтва ў г. Роттенбург (Германія). Тэл. 227-12-06

19-27 ліпеня ў Полацку Віцебскай вобласці будзе працаваць профільны рэспубліканскі турысцка-спартыўны палатачны лагер спартыўнага арыентавання. Тэл. 262-54-19

22-30 ліпеня ў Нацыянальным парку Калінінградскай вобласці “Куршская каса” будзе праходзіць злёт юных эколагаў Расіі і Беларусі “Экалогія без межаў”. Тэл. 267-87-28